Пасажырскі самалёт разбіўся ў Казахстане. На борце былі 67 чалавек, 25 выжылі
Самалёт ляцеў з Баку ў Грозны і разбіўся каля горада Актау на захадзе Казахстана.
Відавочцы кажуць, што ёсць жывыя. На борце былі 70 чалавек, піша Tengrinews.kz.
Азербайджанскія СМІ пішуць, што папярэдняя прычына трагедыі — сутыкненне судна з птушкамі.
Самалёт ляцеў у Грозны з Баку, але з-за моцнага туману быў вымушаны збочыць у Казахстан.
10:15
У авіякатастрофе ў Казахстане ёсць тыя, хто выжыў. Аднак некаторыя з іх у крайне цяжкім стане.
Пра гэта журналістам толькі што паведаміла міністр аховы здароўя Казахстана Акмарал Альназарава.
10:39
Пасля падзення Embraer 190 у аэрапорце Актау выжылі, папярэдне, ад 20 да 50 чалавек. Усе знаходзіліся ў хваставой частцы.
З месца шпіталізавалі 12 чалавек. Усіх даставілі ў бальніцу Мангістаўскай вобласці.
10:42
Апублікаваны поўны спіс пасажыраў, што былі на борце
10:52
Некаторыя пасажыры самі выходзілі з самалёта, які пацярпеў катастрофу каля казахскага Актау.
Тыя, хто сядзеў у хваставой частцы, пацярпелі менш.
11:05
Паводле апошніх звестак выжылі 25 чалавек. 22 чалавекі дастаўлены ў бальніцу, паведамляе МНС Казахстана.
На месцы падзення задзейнічаны 150 ратавальнікаў, 45 адзінак тэхнікі. На борце самалёта было 67 чалавек, уключаючы 5 членаў экіпажа.
Каментары