Грамадства11

Міліцыянтка, якая выконвае песні нявесткі Лукашэнкі, — былая жонка палітвязня

Адна з тых, хто выконвае песні Ганны Сялук (сцэнічны псеўданім малодшай нявесткі Лукашэнкі) — лейтэнант міліцыі Ганна Благава. Яе цяпер ва ўсю круцяць па БТ і заказваюць на асабліва важныя ідэалагічныя мерапрыемствы.

Альянс расследавальнікаў Беларусі высветліў, што Благава — гэта таксама псеўданім, за якім хаваецца Гунь Ганна Анатолеўна, якая распачала сваю міліцэйска-творчую кар'еру досыць даўно, з таго часу яна паспела паўдзельнічаць у розных конкурсах.

Местачковы музычны Алімп Ганна Благава-Гунь імкліва заваявала толькі ў 2020 годзе. Яна стала выконваць песні Ганны Сялук-Лукашэнкі. І ўзнагароды пасыпаліся як з рога багацця.

Усё пачалося з таго, што Ганна прыслухалася да парады свайго мужа (цяпер ужо былога) Сяргея Гуня, уладальніка івэнт-агенцтва: замовіць некалькі песень у тады яшчэ нікому невядомай Ганны Сялук. Гэта прывяло Ганну Благаву на галоўныя падмосткі краіны. І стала пачаткам творчага дуэта з Сялук і завяршэннем сямейнага саюза з Сяргеем Гунем.

У 2020-м Сяргей адкрыта выступіў за перамены ў краіне. У выніку рознагалоссяў развеўся з жонкай. Затым Сяргею далі яшчэ і рэальны тэрмін — 2,5 года па артыкуле 130 ч. 1 КК (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці). Мужчына адбываў тэрмін у калоніі «Віцьба», паўгода ён правёў у ШІЗА. Пасля вызвалення Сяргей быў вымушаны пераехаць у Варшаву.

Каментары1

  • даведка
    26.12.2024
    И давно ли прапорщик Благова-Гунь получила погоны лейтенанта в оркестре ГУВД?

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне5

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Падборка калядных дэсертаў: цытрусы ў шакаладзе, «снежныя» капкейкі і мандарынавая пана-кота4

На свеце з'явілася яшчэ адна краіна доўгажыхароў. Што гэта за краіна?

Цырульніца з-пад Брэста стварыла цудоўны вобраз кліентцы. Яе абвінавацілі ў спрыянні ЛГБТ8

У Германіі спынілі беларускую машыну, якая ўразіла мясцовую паліцыю9

Кіраўніка партыі «Зялёныя» асудзілі на 6 гадоў калоніі3

«Ніхто з кіраўніцтва з ім не спрачаецца». Якія былыя сілавікі абселі кіраўнічыя пасады буйных беларускіх прадпрыемстваў7

У Міжземным моры затанула расійскае судна, якое ішло ў Сірыю1

55 гадзін на машыне і да 100 еўра за падсадку ў аўтобус. Пекла на ўездзе ў Беларусь з Польшчы9

«Пераарыентаваць бізнэс на працу з айчынным сэканд-хэндам». Улады шукаюць рады на заходнія санкцыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне5

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →