БелАЗ пад санкцыямі ЕС і ЗША. Але, па звестках «Белпол», яго тэхніка дагэтуль пастаўляецца ў Еўропу. Тэхніка завода трапляе ў Польшчу, Літву, Чэхію, Балгарыю, Славакію.
Як гэта выглядае? «Белпол» расказвае ў расследаванні, што самазвалы ў Беларусі разбіраюць, прадаюць кампаніі-пракладцы, тая перапраўляе іх у Еўропу, і тэхніку збіраюць пад іншым лагатыпам.
У Польшчу самазвалы траплялі пад лагатыпам Kronos (з дапамогай кампаніі POLMARK Kielce). У 2022 годзе так было пастаўлена тэхнікі на суму 1,5 млн даляраў, а летась — на 1,47 млн даляраў (4 самазвалы і запчасткі).
У Балгарыю пастаўкі ішлі праз ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Лідсельмаш» (і пад лагатыпам гэтай кампаніі) і «Премиера 2005 ЕООД» (даччыная кампанія «BELAZ-SOFIA» Ltd). У 2021-2022 гадах так было пастаўлена тэхнікі на суму 12 млн даляраў (14 самазвалаў), сцвярджае «Белпол».
Таксама тэхніку БелАЗ пастаўляюць у Марока, Алжыр, Чылі, Перу.
Стала вядома, колькі дывідэндаў Прэзідэнцкі спартыўны клуб атрымаў ад продажу БелАЗаў
Стала вядома, колькі зарабілі на продажы БелАЗаў пасярэднікі з колаў малодшых Лукашэнкаў — гэта сотні мільёнаў даляраў на год
БелАЗ прадае кітайскі варыянт легендарных ботаў Timberland. Яны ў некалькі разоў таннейшыя за арыгінальныя!
Каментары