Свет44

ЗША афіцыйна ўнеслі Беларусь у спіс дзяржаў — спонсараў гандлю людзьмі

Адпаведную інфармацыю прадставіў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен у сваёй штогадовай справаздачы. Вось што там сказана пра Беларусь.

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен. Фота: AP

Дзярждэпартамент ЗША ўнёс Беларусь і Расію ў спіс дзяржаў — спонсараў гандлю людзьмі, гаворыцца ў справаздачы ведамства, якое было прадстаўлена ўчора, перадае «Голас Амерыкі».

У тэксце, падрыхтаваным Дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам, адзначаецца, што Беларусь працягвае спансаваць і садзейнічаць масавай міграцыі з трэціх краін, падвяргаючы мігрантаў значнай рызыцы эксплуатацыі і гандлю. Такой жа рызыцы падвяргаюцца ўкраінскія ўцекачы і незаконна дэпартаваныя ўкраінскія дзеці, гаворыцца ў справаздачы.

Акрамя таго, ЗША канстатуюць скарачэнне колькасці расследаванняў у Беларусі датычна гандлю людзьмі, адсутнасць справаздач па адпаведных справах разам з адсутнасцю дапамогі ахвярам падобнага гандлю. Асобна падкрэсліваецца прымус да працы тысяч людзей, асабліва палітзняволеных, а таксама масавае задушэнне грамадзянскай супольнасці і тых арганізацый, якія падтрымлівалі ахвяры гандлю людзьмі.

Усяго Дзярждэпартамент, акрамя Беларусі і Расіі, вызначае яшчэ 11 краін, улады якіх заахвочваюць альбо фінансуюць гандаль людзьмі. Гэта Афганістан, М'янма, Кітай, Куба, Эрытрэя, Іран, Паўночная Карэя, Паўднёвы Судан, Судан, Сірыя і Туркменістан.

Дзейнасць вышэйпералічаных краін, паводле справаздачы, уключае ў сябе гандаль людзьмі ў рамках дзяржаўных праграм, прымусовую працу ў дзяржаўных медыцынскіх установах, сэксуальнае рабства ва ўрадавых лагерах, а таксама выкарыстанне альбо вярбоўку дзяцей-салдат.

З поўным тэкстам справаздачы Дзярждэпа ЗША па гандлі людзьмі (на англійскай мове) можна азнаёміцца па спасылцы.

Каментары4

  • Ананич
    25.06.2024
    Толя Глаз! Ждем твое выступление в духе гопника после действия клея «Феникс». Папа твой любил перед выступлением нюхнуть.
  • Индеец
    25.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Никто не забыт, ничто не забыто
    25.06.2024
    А как же рассылка вагнеровцев по всему миру?

    Посещение Брейвика перед терактом?

    Раскрытие зяпы про евреев и удары тактическим ЯО по соседям?

    700 ракет по Украине?

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі16

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі

Усе навіны →
Усе навіны

Сястра Калеснікавай прапанавала ў Брусэлі тры крокі, якія трэба зрабіць для вызвалення палітвязняў32

«Мову сваю забылі, а гісторыю крадуць!» У Літве зноў выбухнула дыскусія вакол ліцвінізму77

Фінляндыя гатовая да ўдару Расіі і ўпэўненая, што пераможа9

Трамп: Адзіны спосаб спыніць вайну — не пакідаць Украіну3

У Бярозе з'явілася новая славутасць — Мюнхгаўзэн1

Беларуская кухня за год пагоршыла свае пазіцыі ў свеце3

У Мінску ўзніклі праблемы з інтэрнэтам у абанентаў А12

Пуцін назваў кампазітара Пахмутаву Аляксандрай Мікалаевічам Патрушавым12

У свецкіх лэдзі Мінска спыталі, што яны хацелі б у падарунак ад мужа10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі16

Санкцыі для суддзяў, 30 мільёнаў еўра дапамогі, непрызнанне выбараў-2025 — расказваем пра вынікі Дзён Беларусі ў Брусэлі

Галоўнае
Усе навіны →