Здарэнні1616

Мінчанка дагала распранулася ў краме — яе чакае суд

Здарэнне з 44-гадовай жанчынай адбылося ў адной з крам на праспекце Ракасоўскага, пішуць Мінск-навіны.

Ілюстрацыя

Ахоўнік па камерах відэаназірання ўбачыў, што ў краму ўвайшла жанчына, зняла з сябе сукенку і на вачах шакаваных пакупнікоў стала ёй выцірацца. Бялізны на ёй не было.

Малады чалавек паведаміў пра здарэнне ў міліцыю і паспяшаўся затрымаць жанчыну.

@belarusnovosti Минчанка сходила в магазин и попала в суд #минск #минсксейчас #беларусь #беларусьновости #новостибеларуси #белоруска #покупки ♬ [Horror · SF system] BGM such as suspense - Studio Innocent

Тая паводзіла сябе неадэкватна — была ў стане алкагольнага ап'янення і пад уздзеяннем забароненых рэчываў. Пасля яна сяк-так нацягнула на сябе сукенку і стала прасіць ахоўніка адпусціць яе.

Нарад затрымаў мінчанку, у дачыненні да яе распачалі крымінальную справу.

Вядома, што яна раней прыцягвалася да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за ўчыненне хуліганства, мае не знятую і не пагашаную судзімасць.

Ёй выстаўлена абвінавачванне ў наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія адрозніваюцца па сваім змесце выключным цынізмам, учынена паўторна.

Жанчыне пагражае да шасці гадоў зняволення.

Каментары16

  • Все ок!
    07.12.2024
    Себя показать, на другіх посматрэць.
  • .
    07.12.2024
    Пры ўсёй непавазе да алкагалічак магчымыя 6 год за кратамі за такое гэта занадта.
    Тым больш у сучаснай РБ, дзе не будзе ніякай рэабілітацыі.
  • *
    07.12.2024
    "Малады чалавек паведаміў пра здарэнне ў міліцыю і паспяшаўся затрымаць жанчыну."
    ...
    які мужэсцьвінны... бацька - мент? звізду гіроя іму

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку2

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік візавага агенцтва патлумачыў у сацсетках «адкуль такія цэны на запіс на візу»3

Ціханоўская ў Давосе сустрэлася з заснавальнікам Вікіпедыі і падзякавала за «канчатковае вырашэнне» беларускага пытання17

Хлопец паскардзіўся ў міліцыю на махляроў. Высветлілася, што ён выманьваў грошы сам у сябе

Некаторыя маршруткі ў Беларусі заменяць кітайскімі аўтобусамі4

Пад Навагрудкам прадаюць старажытную сядзібу XVIII стагоддзя. Вось за якую суму можна стаць магнатам

Спецдакладчык ААН: Беларускія арганізацыі дасылаюць еўрапейскім палітыкам спісы палітвязняў на абмен2

«Чаша перапоўнена». Кандыдат у канцлеры Германіі прапанаваў жорсткі план па барацьбе з нелегальнай міграцыяй5

Найлепшы гулец чэмпіянату Беларусі перайшоў у балгарскі клуб

Рыжанкоў сустрэўся з новым кіраўніцтвам Сірыі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку2

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →