Фрыдман: Лукашэнка разумее, што фізічна не паспее перадаць уладу Колю
Аналітык Аляксандр Фрыдман тлумачыць, чаму інтэрв'ю з Мікалаем Лукашэнкам з'явілася менавіта цяпер і наколькі той быў у ім самастойны.
«Наша Ніва»: Чаму менавіта цяпер з'явілася гэта інтэрв'ю, і што прапагандысты і каманда Лукашэнкі хацелі ім паказаць?
Аляксандр Фрыдман: Думаю, што ўсе такія праекты ў Беларусі робяцца перш за ўсё для чытача, слухача і гледача нумар адзін, то-бок для Лукашэнкі. Інтэрв'ю рабілася такім чынам, каб Лукашэнку было прыемна. Ну і зразумела, бацьку, які такое чуе ад свайго сына (што сын глядзіць на бацьку, бацька для сына — гэта аўтарытэт, што няма ніякай розніцы паміж сынам і бацькам), вельмі прыемна.
Тое, што яны вырашылі пайсці на гэты крок, чытаецца ў кантэксце прэзідэнцкай кампаніі. Яна ўвогуле ідзе ў такім напрамку з самага пачатку — да Лукашэнкі трэба было звярнуцца, трэба было яго папрасіць, каб ён паўдзельнічаў у выбарах, каб ён увогуле пагадзіўся заставацца далей на гэтай пасадзе, што яму тут усе надаюць пашану.
У гэтым кантэксце лагічна звярнуцца і да сям'і Лукашэнкі, паказаць, які ў яго ёсць сын, які ён выдатны. Гэта ж усё ідзе ў напрамку [фармавання] пэўнага культу асобы, які хай сабе і ў мяккай форме, але назіраецца зараз у Беларусі.
«НН»: Мікалаю Лукашэнку надаваўся флёр апазіцыйнасці, цяпер мы пачулі яго словы аб поўнай падтрымцы бацькі. «Тата — вялікі чалавек. Я не магу быць у апазіцыі да яго» — гэта словы самога Колі ці яму сказалі, як адказаць на пытанне?
АФ: Думаю, што, хутчэй, гэта яго ўласныя словы. Мне цяжка сабе ўявіць, што нехта можа падысці вонкава да сям'і Лукашэнкі і звярнуцца да сына Лукашэнкі (а яшчэ не проста да сына, а гэта, напэўна, самы галоўны і самы любімы з трох сыноў), навязаць нейкія словы. Хутчэй за ўсё, гэта словы менавіта Мікалая, тое, як ён разумее сітуацыю. І ён жадае зрабіць нешта прыгожае, добрае для свайго бацькі.
Так, Мікалай выглядае досыць сучасным чалавекам, ён і ёсць сучасны чалавек. Ён адукаваны, валодае замежнымі мовамі. У гэтым сэнсе ён вельмі адрозніваецца ад свайго бацькі. У яго шырокі кругагляд, ён хоча быць навукоўцам. [У інтэрв'ю] ён прадстаў і з гэтага боку, у такім прывабным выглядзе і для бацькі і для тых людзей, якія гэта чыталі і бачылі.
Але таксама там было зроблена такім чынам, каб Лукашэнку падабалася. Але гэта, хутчэй, пытанне не журналіста, а Мікалая. Я не думаю, што ён там адыгрываў нейкую выключна пасіўную ролю. Хутчэй, досыць актыўную. І сам вырашаў, на якія пытанні і як ён будзе адказваць.
«НН»: Ці не можа гэта інтэрв'ю быць пачаткам вялікай кампаніі па падрыхтоўцы насельніцтва да новага прэзідэнта ў асобе Колі Лукашэнкі? І ці не можа ў Беларусі праз два-тры гады быць чарговая змена Канстытуцыі, каб падагнаць яе пад узрост Колі?
АФ: Тэарэтычна ўсё магчыма. Але галоўная праблема Лукашэнкі (калі ён увогуле разважаў на гэтую тэму), кім сябе замяніць, якім чынам зрабіць транзіт. Вядома, што адзіны варыянт транзіту, які пакуль удала спрацаваў на постсавецкай прасторы, гэта транзіт ад бацькі да сына. І ў Лукашэнкі ёсць такія магчымасці. Ёсць сыны, якія ў тым узросце, калі гэты транзіт можна было б арганізаваць.
Аднак, я думаю, калі Лукашэнка ўвогуле аб нечым разважаў у гэтым напрамку, то яго думкі былі не пра старэйшых сыноў, а менавіта пра Мікалая. І тут у нас праблема з узростам. Ён проста вельмі малады чалавек. Калі б яму сёння было гадоў 30 альбо нават 27-28, можна было б неяк сур'ёзна разважаць пра гэта.
Але яшчэ рана яму, у 20 гадоў. Некаторы час ён яшчэ застанецца маладым чалавекам. Нават калі ў Лукашэнкі ўзнікне жаданне перадаць уладу Мікалаю, ён фізічна не паспее. І мне падаецца, Лукашэнка гэта разумее. Таму і такіх праектаў перадачы ўлады няма.
«Вялікі абсалютна чалавек». Коля Лукашэнка расказаў, што для яго бацька і ў чым ягоная апазіцыйнасць
Коля Лукашэнка гастралюе па краіне
Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной
У Лукашэнкі спыталі, як будуць абіраць нявесту для Колі
Коля Лукашэнка расказаў, ці сядзіць ён у сацсетках
Што носіць Коля Лукашэнка?
Каментары
... 2006 году в прессе появились сообщения о том, что руководящим работникам Трудовой партии Кореи были розданы значки с портретами Ким Чен Ына, что стало поводом для разговоров о том, что именно Ким Чен Ын будет преемником своего отца на посту руководителя КНДР[18]. В январе 2009 года газета «Труд» сообщила, что Ким Чен Ир издал личную директиву руководителям Трудовой партии Кореи, где назвал Ким Чен Ына своим преемником[19], что позже подтвердили и спецслужбы Южной Кореи[20].
26-летнему Ким Чен Ыну в 2008 году в Пхеньяне начали строить отдельную резиденцию. Кроме того, реальное назначение Чен Ына преемником состоялось не в начале 2009 года, как считалось ранее, а в январе 2007 года. Об этом со ссылкой на высокопоставленный источник в КНДР сообщило базирующееся в Сеуле «Открытое радио Северной Кореи»[21]. В апреле 2009 года южнокорейское агентство новостей «Ёнхап» сообщило, что Ким стал членом совета национальной обороны КНДР[22].
В январе 2010 года новостные агентства со ссылкой на южнокорейское издание Daily NK сообщали, что правительство КНДР объявило 8 января — день рождения Ким Чен Ына — национальным праздником КНДР. Это может рассматриваться как ещё одно подтверждение готовившейся передачи власти в КНДР от Ким Чен Ира к сыну...