Грамадства88

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць

Былы кіраўнік «Белсата» Аляксей Дзікавіцкі ўзначаліць праект па стварэнні стрымінгавай платформы для незалежных беларускіх медыя Belarus Tomorrow. Пра гэта ён паведаміў у фэйсбуку. 

Аляксей Дзікавіцкі. Фота: «Наша Ніва»

Belarus Tomorrow — гэта малады праект па стварэнні відэа-платформы для незалежных беларускіх медыя, патлумачыў Аляксей. 

«Мэта Belarus Tomorrow у тым, каб паспрабаваць сабраць гэты відэа-кантэнт на адной платформе, агульнымі намаганнямі палепшыць якасць ды стварыць на пачатку прататып агульнай сеткі вяшчання, а ў выніку — закласці падмурак для стварэння будучага, цалкам беларускага, грамадскага тэлебачання», — напісаў ён.

Аляксей Дзікавіцкі далучыўся да праекта ў якасці галоўнага менеджара. «Практычна ўсё трэба пачынаць з нуля», з абмежаванымі сродкамі і невялікай камандай, піша Дзікавіцкі. Ён спадзяецца, што з праекта вырасце «сапраўднае тэлебачанне». 

Ён дадаў, што, развітваючыся з «Белсатам», не ведаў пра вакансіі ў Belarus Tomorrow — прапанова стала для яго нечаканасцю.

Аляксей Дзікавіцкі працаваў на «Белсаце» з часоў яго стварэння.

Пасля звальнення кіраўніцы канала Агнешкі Рамашэўскай ён стаў выконваць абавязкі дырэктара. Але стаць кіраўніком яму не прапанавалі. Дзікавіцкі падаў заяву аб звальненні. Кіраўніцай «Белсата» была прызначаная Аліна Коўшык, якая да 2022 года працавала на канале, а потым пайшла ў палітыку, адказвала за нацыянальнае адраджэнне ў Аб'яднаным пераходным кабінеце. 

Каментары8

  • Pcič
    04.12.2024
    "Будучае, цалкам беларускае, грамадзкае тэлебачанне" плануецца на беларускай мове?
  • 1
    04.12.2024
    Пажадаю ўдачы, але дзіўна гучыць ідэя распрацоўкі новай платформы, калі ёсць YouTube. Платны хостынг, дарагія праграмісты, раскрутка - а перспектывы даволі туманныя. Да таго ж шанцаў, што такое акупіцца, папросту няма, таму што тэмай будзе, падобна, выключна Беларусь. Не ўяўляю, хто дасць на такое грошы ў патрэбных аб'ёмах.
  • Вынік вядомы
    04.12.2024
    Пакуль гэта ўсё базуецца на грантаводстве, ніякага якаснага прадкуту не будзе. Будзе чаргова медыя копі-пэйсту адно аднаго.

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа19

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле12

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад29

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа19

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →