Расійскі карабель абстраляў сігнальнымі боепрыпасамі нямецкі верталёт у Балтыйскім моры
Міністарка замежных спраў Германіі Аналена Бербак згадала пра інцыдэнт у кулуарах сустрэчы НАТА ў Бруселі. Верталёт Бундэсвера выконваў разведвальную місію, а расійскі карабель абстраляў яго сігнальнымі боепрыпасамі, паведамляе Bild.
Калі менавіта адбыўся інцыдэнт і што за карабель ВМФ РФ быў у ім задзейнічаны, нямецкая міністарка не ўдакладніла.
У якасці прычыны інцыдэнту Бербак назвала гібрыдныя атакі з боку Расіі і яе саюзнікаў. Нямецкі вайсковы верталёт праводзіў разведку над Балтыйскім морам на фоне росту колькасці дыверсій супраць еўрапейскай інфраструктуры ў гэтым раёне.
Агенцтва DPA адзначае, што выкарыстанне сігнальных боепрыпасаў на моры дапушчальнае толькі ў надзвычайных сітуацыях.
Паводле слоў Аналены Бербак, Германія ўзмоцніць кантроль за трубаправодамі і кабелямі перадачы даных у Балтыйскім моры. Узмоцніцца таксама абарона крытычнай інфраструктуры з дапамогай патрулёў.
Інцыдэнт з верталётам — чарговы эпізод працяглага супрацьстаяння. Так, у лістападзе былі пашкоджаныя два оптавалаконныя кабелі. Адзін зь іх звязваў Германію і Фінляндыю, другі — Швецыю і Літву. Шведскія ўлады падазраюць, што ў гэтым задзейнічана кітайскае судна Yi Peng 3, якое праходзіла побач падчас пашкоджання кабеляў.
Заходнія палітыкі абвінавачваюць у жаданні аслабіць Еўропу з дапамогай гібрыдных нападаў не толькі Расію і Кітай, але таксама КНДР і Іран. Гэтыя атакі робяцца без вядзення адкрытай вайны, і іх часта цяжка ці немагчыма прыпісаць канкрэтнаму выканаўцу.
Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй
Кабелі ў Балтыйскім моры пашкодзіў кітайскі сухагруз, які перавозіў расійскія ўгнаенні
Капітанам кітайскага судна, якое падазраюць у пашкоджанні кабеляў на дне Балтыйскага мора, аказаўся грамадзянін Расіі
Кітайскае судна адключыла перадатчык даных за некалькі гадзін да абрыву кабеля ў Балтыйскім моры
Каментары