Грамадства1010

«Чалавек 500 мінімум стаіць». Мінчукі выстраіліся ў гіганцкую чаргу, каб бясплатна пакатацца на каньках

Блогер паказаў, якая вялікая чарга сабралася ўчора ў Мінску ля адкрытай коўзанкі на Нямізе. Прычына празаічная: адзін вечар пакатацца там можна было бясплатна.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Мужчына тлумачыць: звычайна кошт квітка на коўзанку складае 3 рублі. Ён паказвае чаргу, канца якой нябачна.

— І ўсё, каб сэканоміць даляр, — кажа ён. — Не каб прыйсці ў будні дзень і проста пакатацца за 3 рублі. Людзі пруцца… Я не ведаю, колькі тут трэба прастаяць. Гадзіны дзве, мабыць, тры.

Гэта была акцыя ад мабільнага аператара Life, якая прайшла ўвечары 3 снежня. Дзеля справядлівасці варта адзначыць, што тым, хто прыйшоў, абяцалі не толькі бясплатныя білеты на коўзанку. Госці таксама маглі бясплатна ўзяць у арэнду канькі. Іх частавалі гарачымі напоямі і ўручалі падарункі. Працавала святочная фотазона. Рэкамендавалі прыходзіць мінімум за 30 хвілін да пачатку сеансу.

@nashaniva Мінімум чалавек 500 стаяла! Чаму ў Мінску чакалі сотні чалавек? #минск #мінск #минсксейчас #минскаяобласть #немига #няміга #беларусь #каляды #новыйгод #коньки #каток ♬ Let It Snow! Let It Snow! Let It Snow! - Dean Martin

Сезонная мабільная коўзанка ля Палаца спорту пачала працаваць 22 лістапада і будзе адкрыта прыкладна да 1 сакавіка. Першы сеанс пачынаецца ў 10:00, апошні — у 23:00. Да новага сезона на коўзанцы палепшылі асвятленне.

Трэба адзначыць, што з цэнамі блогер усё ж памыліўся. Па буднях білет на коўзанку каштуе 6 рублёў. Столькі ж — пракат канькоў. А ў выходныя і святы кошт квітка складае 7 рублёў.

Каментары10

  • Ганьба
    04.12.2024
    Цяжка, цяжка паняволенаму народу-пакутніку. Каб дапамагчы палітвязням, эканоміць даводзіцца літаральна кожную капейку. І ў забавах сабе адмаўляюць - толькі крос-фіт і закальванне як падрыхтоўка да вакна магчымасцяў...
  • Рабы
    04.12.2024
    Ябацing.
  • Сергей Викторович
    04.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Усе навіны →
Усе навіны

Каманда Зяленскага зменіць брэнд «Слуга народа» на выбарах1

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?

Галоўнае
Усе навіны →