Грамадства88

У шматдзетнай сям’і з-пад Пружан пасадзілі маці, бацьку, а цяпер і бабу — усіх за палітыку

Маці палітзняволенай Юліі Лаптановіч будуць судзіць за інтэрв'ю «Белсату». Таццяну Васільеву затрымалі ў Пружанах 27 жніўня.

56-гадовую жанчыну абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» у 2021 годзе. Яе ўтрымліваюць у брэсцкім СІЗА-7, паведамляе «Вясна».

Суд над палітзняволенай распачнецца 16 снежня ў Брэсцкім абласным судзе. Справу будзе разглядаць суддзя Мікалай Сянько.

Вядома, што Таццяну затрымлівалі ў студзені 2024 года падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. У лютым Таццяну асудзілі паводле ч. 2 ст. 24.15 КоАП за «атрыманне замежнай бясплатнай дапамогі».

Яе дачку — бібліятэкарку Юлію Лаптановіч — утрымліваюць за кратамі больш за 3 гады. Муж Юліі, будаўнік Ігар Лаптановіч, якога таксама асудзілі па палітычнай справе, летась цалкам адбыў тэрмін пакарання і выйшаў на волю. У сям'і трое дзяцей.

Каментары8

  • Сонейка
    04.12.2024
    Они не первая семья в полном составе, но пишут только о новоприбывших...
  • Зброя.
    04.12.2024
    Толькi зброя.
  • У поляков
    04.12.2024
    %, А не унас , учи матчасть филолог.

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →