Уладальніца крам у Брэсце і Гродне выпусціла адвэнт-каляндар з вельмі дзіўным напаўненнем
Яўгенія Тарасенка, заснавальніца крам падарункаў і прысмакаў, выпусціла свой адвэнт-каляндар. Аднак да напаўнення і кошту ў беларусаў узніклі пытанні, піша Citydog.io.
Адвэнт-каляндар, які паказала Яўгенія Тарасенка — лімітаваная калекцыя, і ў продажы іх ёсць толькі 100 штук. У скрынцы 24 ячэйкі, а ўсярэдзіне, па словах дзяўчыны, «вельмі крутое напаўненне» з прысмакамі і «класнымі фірмовымі рэчамі».
Кошт адвэнт-календара — 150 руб. Купіць яго можна ў трох крамах беларускі: у Брэсце на Гогаля, 81, у Гродне на Кірава, 18 і Савецкіх Памежнікаў, 57.
Адна з карыстальніц інстаграма купіла адвэнт-каляндар прадпрымальніцы і паказала яго напаўненне. Па словах беларускі, выгляд у скрынкі шыкоўны, аднак пасля адкрыцця ўсіх ячэек яна сказала, што «гэта, напэўна, самы няўдалы адвэнт-каляндар, які я бачыла».
Унутры ячэек было шмат усялякіх «драбніц» з цэннікамі. Напрыклад, цукеркі «за 60 капеек», дражэ і жуйкі. Таксама туды паклалі печыва з прадказаннямі, марскую капусту, бірульку, стыкеры, фатаграфію аўтаркі адвэнт-календара з пажаданнем, маленькую баначку Coca-Cola з календаром, жуйку Love Is і пачак чыпсаў, якія больш за ўсё парадавалі дзяўчыну.
Па словах беларускі, яна чакала, што ўсярэдзіне будуць «класныя фірмовыя рэчы», як і абяцала ўладальніца крам, аднак «з фірмовага» там былі толькі бірулька і стыкеры.
Каментары