Свет11

Жонка кандыдата ў прэзідэнты Польшчы нарадзіла ў 17 гадоў

Кандыдат ад PiS Караль Наўроцкі расказаў, як ён гадуе сына жонкі, якога тая нарадзіла да шлюбу, і чаму ён выступае супраць абортаў.

Гісторык Караль Наўроцкі (у цэнтры) стаў кандыдатам у прэзідэнты Польшчы ад партыі «Закон і справядлівасць» (PiS). Злева — ягоная жонка Марта, справа — сын Даніэль. Фота: Jakub Porzycki / Anadolu via Getty Images

Кандыдат у прэзідэнты Польшчы ад PiS Караль Наўроцкі доўгі час пазбягаў выказванняў на светапоглядныя тэмы, такія, як легалізацыя абортаў. Аднак у панядзелак, 2 снежня, падчас сустрэчы з прыхільнікамі ў Бельска-Бялай заявіў, што ён «за жыццё». «Мяне і мая асабістая гісторыя да гэтага абавязвае», — сказаў ён. І прызнаўся, што выхоўвае сына сваёй жонкі, якая зацяжарыла ад іншага мужчыны яшчэ непаўналетняй.

«Я — тата выдатнага сына, Даніэля, яму 21 год», — цытуе палітыка польскі партал Fakt.pl. «Моцна люблю яго і не ўяўляю свайго жыцця без яго», — сказаў Наўроцкі.

«Мы ў сям’і ясна разумеем, што Даніэль жыве, таму што яго мама была псіхалагічна ўстойлівая, самаадданая і гатовая — хоць яна была зусім юная тады — нарадзіць яго і выбраць жыццё» — падкрэсліў палітык.

Гэтая сямейная гісторыя, кажа Наўроцкі, дадаткова абавязвае да пазіцыі «за жыццё», да непрыняцця абортаў.

Дзевяць гадоў таму партыя «Закон і справядлівасць» (PiS), галоўная апазіцыйная сіла Польшчы, нечакана вылучыла ў прэзідэнты малавядомага юрыста Анджэя Дуду. Ход аказаўся ўдалы, малады палітык спадабаўся выбарцам. Яго перамога на выбарах праклала дарогу да перамогі партыі і на парламенцкіх выбарах 2015 года. А Дуда выявіўся паспяховым прэзідэнтам, яго пераабралі на другі тэрмін. Па Канстытуцыі балатавацца ў трэці раз ён не можа.

На гэты раз PiS дзейнічае аналагічна. Партыя вылучыла ў якасці свайго кандыдата ў прэзідэнты 41-гадовага гісторыка. Наўроцкі — беспартыйны, але чалавек кансерватыўных поглядаў, яго пазіцыі ў асноўным супадаюць з праграмнымі палажэннямі гэтай партыі.

На выбарах 2025 года яго асноўным апанентам стане, хутчэй за ўсё, Рафал Тшаскоўскі, дзеючы прэзідэнт — гэта значыць, мэр Варшавы. Ён кандыдат ад цэнтрысцкага альянса «Грамадзянская кааліцыя», які ў сваю чаргу ёсць ядром урадавай кааліцыі.

Апрача Тшаскоўскага і Наўроцкага, пра намер стаць кандыдатамі ў прэзідэнты заявілі пяць іншых палітыкаў, а цягам бліжэйшых тыдняў могуць з’явіцца яшчэ адзін ці два прэтэндэнты. Мяркуючы па цяперашнім узроўні падтрымкі, усе яны маюць мала шанцаў трапіць у другі тур. 

Прэзідэнцкія выбары адбудуцца ў маі 2025 года.

Каментары1

  • Ботам
    04.12.2024
    75% палякаў выступаюць за права жанчыны на аборт, ў ЗША 65% амерыканцаў. Калі пераможа Тшаскоўскі, то з ўлікам большасці кааліцыі ў парламенце аборты ў Польшчы дазволяць. Забарона абортаў гэта цемрашальства, тым больш што ў Польшчы плануюць дазвол на тэрмін не больш за 12 тыдняў, а ў ЗША гаворка ідзе пра 15 тыдняў, таму аргументы цемрашалаў пра "забойства дзіцяці" пакіньце рпцшным папам, ды і любым фанатыкам цемрашалам. У Беларусі адно з нешматлікіх, што застанецца пасля дыктатуры, дык гэта права жанчыны на аборт, было да дыктатуры, ёсць зараз і будзе пасля. Грамадскі кансэнсус. Пры гэтым нічога супраць Наўроцкага не маю, за выключэннем гэтага пытання. Чалавек прыстойны.

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА4

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Тульскую, Саратаўскую, Арлоўскую, Растоўскую вобласці і Татарстан2

Кітай думае прадаць амерыканскі сегмент TikTok Ілану Маску2

Ветэрынара са Смілавічаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?7

«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах». Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі17

У Расіі выявілі патаемны вайсковы бюджэт на $250 мільярдаў

Генсак НАТА прыстрашыў еўрапейцаў перспектывамі вывучэння рускай мовы ці эвакуацыі ў Новую Зеландыю18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА4

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →