Алекс Кансані стала першай трансгендарнай жанчынай, якая атрымала тытул «Мадэль года»
Кансані стала зоркай сацыяльных сетак падчас пандэміі Covid-19.
Алекс Кансані, 21-гадовая зорка тыктоку, была названа мадэллю года на штогадовай цырымоніі British Fashion Awards у Лондане. У сваёй прамове яна пацвердзіла: «Я першая трансгендарная жанчына, якая атрымала гэтую ўзнагароду», піша Delfi.
«Цяпер, як ніколі, важна казаць пра тое, як падтрымліваць адзін аднаго ў гэтай індустрыі, асабліва тых, хто адчуваў сябе адрынутым, — падкрэсліла яна, падзякаваўшы сваім бацькам і іншым трансперсонам. — Перамены не толькі магчымыя, але і неабходныя!»
Кансані стала зоркай сацыяльных сетак падчас пандэміі Covid-19, і з тых часоў за ёй сочаць чатыры мільёны чалавек у тыктоку. У яе каля 1,5 мільёна падпісчыкаў у Instagram. З 2019 года яна працуе мадэллю ў IMG Models.
Яна таксама ўдзельнічала ў грандыёзным паказе Victoria's Secret у кастрычніку. Яна выходзіла на подыум на паказах некалькіх элітных дамоў моды, уключаючы Chanel, Alexander McQueen, Mugler і Burberry і знялася ў кліпе на песню Charli XCX «360» з альбома Brat.
Каментары
Спящий Гермафродит — римская копия древнегреческой скульптуры II века до нашей эры. Она была упомянута в «Естественной истории» Плиния Старшего
Одна із копій знаходзіцца ў Эрмітажэ ))
А у кунсткамере ніпадалек шмат цікавага))