Раніцай 3 снежня аб'ект дыяметрам каля 70 сантыметраў выявілі на падлёце да Зямлі супрацоўнікі арызонскай абсерваторыі Кіт-Пік, піша Міжнародная метэорная арганізацыя.
«Сутыкненне будзе бяспечным і, верагодна, створыць прыгожы агністы шар у небе над Паўночнай Сібір'ю», — дадалі ў Еўрапейскім касмічным агенцтве.
Гэта толькі 11-ы па ліку астэроід, які ўдалося заўважыць да таго, як ён увайшоў у атмасферу Зямлі. Верагоднае месца падзення цела — за чатыры гадзіны язды ад месца падзення Тунгускага метэарыта.
Як удакладніў прафесар Уральскага федэральнага ўніверсітэта Віктар Грахоўскі, астэроід увойдзе ў атмасферу ў 19:17 па маскоўскім (супадае з мінскім) часе. Даследчык дадаў, што падзенне астэроіда чакаецца ў Якуціі — паміж пасёлкамі Алекмінск і Ленск.
Неўзабаве пасля таго, як гэты тэрмін мінуў, у сеціве з'явіліся відэа падзення нябеснага цела.
Каментары
...
Алек-Мінск... цікавая назва )
На жаль, у гэты раз не супадае з Крамлём.
стала цікава, ці ёсць у мове саха такое слова - лука? не. але ёсць...
лүк
подр. глухому отрывистому стуку бух; шмяк, шлёп; улахан таас сиргэ лүк гына түстэ большой камень шмякнулся на землю.
…
мда… а потым камень “дыяметрам каля 70 сантыметраў” бух на Зямлю :/