Грамадства4242

Колькі памылак у навуковай публікацыі Колі Лукашэнкі?

Навукоўцы распавялі «Нашай Ніве» пра памылкі і хібы першай навуковай працы малодшага сына Лукашэнкі.

Дзякуючы зліву ягонай асабістай пошты ўдалося выявіць першую навуковую публікацыю, у якой сын беларускага палітыка пазначаны суаўтарам. У артыкуле даследуецца магчымасць выкарыстання лактаферыну ў распрацоўцы сродкаў супраць каранавірусу. 

Суаўтарамі студэнта біяфака БДУ Мікалая Лукашэнкі выступілі загадчык кафедры прыродазнаўчых навук Ліцэя БДУ Максім Капусцін, загадчык лабараторыі на біяфаку БДУ Уладзімір Курчанка, былая дырэктарка ліцэя БДУ Ганна Чубарава, прафесар Паўночна-Каўказскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Іван Еўдакімаў.

Мікалай Лукашэнка з настаўніцай хіміі Галінай Макаравай пасля ўзнагароджання дыпломам трэцяй ступені на абласной алімпіядзе. Фота: o-gorodok.minsk.edu.by

Сваімі назіраннямі з «Нашай Нівай» падзяліліся некалькі спецыялістаў на ўмовах ананімнасці.

Адзін з іх заўважае: 

першае, што кінулася ў вочы ў сумеснай працы малодшага сына Лукашэнкі і яшчэ трох беларускіх даследчыкаў, гэта вялікая колькасць памылак друку і арфаграфічных памылак.

Артыкул, як і любыя сур’ёзныя даследаванні ў наш час, апублікаваны на англійскай мове. Спецыяліст налічыў 33 памылкі, але адзначыў, што для навуковага артыкула гэта прымальна, бо гэта не дыктант па англійскай мове, тут крытэрыі ацэнкі якасці іншыя.

Да таго ж наяўнасць памылак і спецыфіка мовы публікацыі сведчыць, што яна не з’яўляецца плагіятам. Як адзначае спецыяліст, навуковых артыкулаў з такой колькасцю «рускай» англійскай мовы папросту вельмі мала.

Шматлікія памылкі ў публікацыі Мікалая Лукашэнкі

Некаторыя абароты ў публікацыі дублююць рускамоўныя абароты, але па-англійску так не пішуць.

Але куды больш пытанняў да сутнаснай часткі публікацыі. Нават загаловак падманвае чытача тым, што абяцае распавесці пра тое, чым перамагчы каранавірус, але ў артыкуле па сутнасці пра гэта нічога няма. 

Ёсць пытанні і да таго, як праводзіліся даследаванні. У артыкуле ёсць ілюстрацыі з вынікамі электрафарэзу бялкоў у гелі. Яны маюць выгляд некалькіх дарожак, на якіх бачны «малюнак» розных фракцый. На малюнках 1А, 2А, 5, на думку суразмоўца, на 100% супадаюць адпаведна дарожкі №№ 3, 4 і 3. Гэта можа азначаць толькі, што стандарт прагналі ў гелі ўсяго адзін раз і проста ўклеілі ў розныя карцінкі.

 «У прыстойных лабараторыях за такое студэнта забіваюць на месцы злачынства, — тлумачыць спецыяліст. 

Дарожкі 3, 4 і 3 адпаведна, атрыманыя пры электрафарэзе бялкоў, з навуковага пункту гледжання з'яўляюцца ідэнтычнымі. 

Іншы спецыяліст таксама звяртае ўвагу на сутнасць публікацыі. З яе вынікае, што праца даследчыкаў была проста ў тым, каб выкарыстоўваць розныя метады выдзялення бялка. А пасля яны пачынаюць разважаць, як гэта важна ў кантэксце барацьбы з вірусамі.

«Есць правіла, што ўсе даныя, якія атрымалі, павінны быць у частцы Results. Рэцэнзенты сур'ёзных артыкулаў такое адразу заўважаюць і патрабуюць выправіць. А тут атрымліваецца, што яны выдзялялі лактаферын, паказалі выкарыстанне розных метадаў, гэта апісалі, але потым пускаюцца ў нейкія дадатковыя разважанні, якія амаль не звязаныя з іх працай і, выглядае, базіруюцца на літаратурных даных», — адзначае суразмоўца.

Ён мяркуе, што сапраўднай рэцэнзіі ад спецыяліста на гэтую навуковую публікацыю не было. А артыкул, найхутчэй, пісалі Капусцін з Чубаравай і расійскім прафесарам. Капусцін — рэпетытар Колі і яго куратар.

«Уладзімір Курчанка — адзіны сапраўдны навуковец з імем, кіраўнік лабараторыі на біяфаку, у якой працаваў Капусцін — уключаны ў спіс аўтараў дзеля павагі, і хутчэй за ўсё, ён артыкул не чытаў», — мяркуе суразмоўца «Нашай Нівы».

Не ўсё ладна таксама з тым, як і на што спасылаюцца ў публікацыі. Напрыклад, у артыкуле ёсць такое сцвярджэнне:

«Праяўлена супрацьвірусная актыўнасць лактаферыну супраць: цытамегалавірусу, вірусу простага герпесу, вірусу імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ), ротавірусу, паліявірусу, вірусаў гепатыту В і С (HCV), вірусу парагрыпу, альфа-вірусу, хантавірусу, вірусу папіломы чалавека, адэнавірусу і SARS-CoV-2».

Але падмацавана крыніцай, у якой згадваецца толькі каранавірус, і не згадваюцца ўсе астатнія пералічаныя вірусы.

Ці вось яшчэ: 

«Лактаферын прадухіляе развіццё грыбковых інфекцый, выкліканых Candida albicans і Candida krusei [10, 20]. Механізм гэтага дзеяння звязаны з непасрэдным узаемадзеяннем бялку з паверхняй узбуджальніка, а таксама хелатаваннем іонаў жалеза».

У артыкуле пад №20, на які спасылаюцца аўтары, Candida не згадваецца зусім. Артыкул жа пад №10 напісаны кітайскімі навукоўцамі для часопіса з падазронай назвай «Med Hypotheses» («Медыцынскія гіпотэзы»). Нагадаем, што гіпотэзай называецца здагадка ці сцвярджэнне, якое яшчэ патрабуе доказу. Слова «potential» (патэнцыйнае) у загалоўку артыкула таксама не выклікае да яго дакладнасці даверу. А Candida krusei згадваецца ў ім усяго адзін раз.

Артыкул сцвярджае (таксама адзін раз) пра хелатныя ўласцівасці лактаферыну супраць Candida albicans, адсылаючы да іншага артыкула японскага даследчыка Кабаяшы. Кабаяшы сапраўды труціў грыбок Candida albicans, дадаючы да іншых лекаў лактаферын. Але японец у сваёй публікацыі толькі выказвае здагадку, што ўласцівасці лактаферыну дапамагалі іншым лекам прыгнятаць рост грыбка, не маючы дакладных доказаў для пацверджання гэтага.

То-бок у артыкуле звесткі і здагадкі з прыведзеных вышэй крыніц падганяюцца пад патрэбныя высновы.

Варта адзначыць, што гэта публікацыя — першая спроба для Мікалая Лукашэнкі. Але ён з’яўляецца толькі сааўтарам побач з трыма іншымі навукоўцамі і выкладчыкамі, якія не мусілі б дапускаць такіх грубых памылак у сваіх даследаваннях.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары42

  • Таких статей миллион, особенно у китайцев
    01.04.2024
    Какое издание эту статью опубликовало? Возможно, здесь и говорить не о чём.
  • даведка
    01.04.2024
    Лактоферрин также является объектом эксперимента в космосе белорусской космонавтки Марины Василевской, научным руководителем которой, надо полагать, будет выступать не мальчик, но учёный муж Николай Лукашенко.
  • Вышэй за бога
    01.04.2024
    Уся публkiкацыя гэта памылка.

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Усе навіны →
Усе навіны

Упершыню ў гісторыі Мексікі жанчына стала прэзідэнтам2

Паміж Расіяй і Казахстанам разгараецца гандлёвая вайна6

Пачалася масавая вакцынацыя супраць грыпу. Цана пытання?

Школьнікаў у Мазыры навучаюць на аператараў беспілотнікаў для арміі3

Сядзелка ў Мінску скрала золата і грошы з кватэры кліента1

Гэтай ноччу ў Беларусь заляцеў чарговы «шахед»1

У Клецку ледзь не згвалтавалі 12-гадовую школьніцу2

Асуджанай на 20 гадоў палітзняволенай навесілі яшчэ паўтара года2

Унікальны выпадак: вызваленага па амністыі вярнулі ў калонію. Гэтага дамагліся бацькі ахвяры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка1

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка

Галоўнае
Усе навіны →