Навука і тэхналогіі1010

Вучоныя знайшлі сляды катаклізмаў на Сонцы. Іх паўтарэнне можа мець катастрафічныя наступствы для цывілізацыі

Гіганцкія магнітныя буры, вядомыя як «падзеі Міяке», як мінімум шэсць разоў дасягалі Зямлі ў мінулым. Сёння такі феномен можа скончыцца катастрофай для цывілізацыі. Што пра гэта вядома?

Фота: NASA Goddard Laboratory for Atmospheres / NASA

Навукоўцы звяртаюць увагу на істотную актыўнасць Сонца ў апошні час. Прыкметамі гэтага сярод іншага з'яўляюцца паўночнае ззянне, якое ў гэтым годзе не адзін раз ужо фіксавалася ў шыротах Беларусі. Акрамя гэтай атмасфернай з'явы, слабыя магнітныя буры могуць выклікаць праблемы з электронікай у асобных рэгіёнах, а ў больш экстрэмальных выпадках, калі сонечная актыўнасць асабліва высокая, прывесці да глабальных збояў у электрычных сетках і вывядзення з ладу спадарожнікаў па ўсім свеце.

Навукоўцы знайшлі на нашай планеце сляды шасці надзвычайных магнітных бур, якія атрымалі назву «падзеі Міяке» па прозвішчы японскай вучонай Фусы Міяке (Fusa Miyake), якая разам з калегамі ў 2011 годзе звярнула ўвагу на рэзкі скачок актыўнасці радыёактыўнага вугляроду, зафіксаваны ў кольцах японскага кедра, якія ўтварыліся паміж 774 і 775 гадамі нашай эры. Ён у 20 разоў перавышаў звычайныя паказчыкі. Тады вучоныя не здолелі патлумачыць гэты феномен.

Неўзабаве такі ж скачок у гадавых кольцах, якія адносяцца да гэтага ж года, быў знойдзены ў дубе з Германіі, лістоўніцы з Ямала, хвоі з Каліфорніі і дрэў з шэрагу іншых рэгіёнаў свету.

Сляды празмернай актыўнасці Сонца, якія ў мінулым прыводзілі да росту канцэнтрацыі радыеактыўнага вугляроду ў атмасферы Зямлі, былі знойдзены і ў ледзяных кернах з Грэнландыі і Антарктыды.

Пазней фізікі выказалі здагадку што скачок такой інтэнсіўнасці ў 774 годзе можна растлумачыць успышкай на Сонцы. Толькі яна павінна была быць мацнейшай за ўсе тыя, што адбываліся на працягу тысячагоддзя.

За апошнія 14 з паловай тысяч гадоў адбылося шэсць падзей Міяке. Акрамя 774-775 гадоў, на перыяд нашай эры прыпадае звышмагутная успышка на Сонцы, якая адбылася ў 993-994 гадах. Даследчыкі таксама знайшлі сляды падобных падзей, якія былі датаваныя 660, 5259, 7176 гадамі да нашай эры. Самы ранні след падзеі Міяке датуецца 12450 годам да нашай эры. Яго выявілі падчас вывучэння часткова скамянелай драўніны, якую знайшлі ў Французскіх Альпах.

Нядаўна вучоныя здолелі ўдакладніць дату падзеі Міяке, якая па сваёй магутнасці супастаўная з падзеяй 774-775 гадоў. Раней лічылася, што яна адбылася каля 660 года да нашай эры. Верагодна, палярнае ззянне, якое зафіксавалі асірыйскія хронікі, якраз і адносяцца да гэтага выпадку.

Для таго, каб больш дакладна вызначыць дату, міжнародная каманда вучоных прааналізавала ўзоры драўніны з чатырох месцаў: Баварыі (дуб), Японіі (японская крыптамерыя), Ямала і Алтаю (у абодвух — сібірская лістоўніца).

Даследаванне паказала, што дату падзеі можна ўдакладніць да 664-663 гадоў да нашай эры, а сама ўспышка была падвойнай. Вынікамі вучоныя падзяліліся ў артыкуле на старонках часопіса Communications Earth & Environment.

Вучоныя заўважаюць, што яны не ў стане вызначыць заканамернасць у падзеях Міяке і не могуць прадказаць загадзя такую магутную буру. Калі б гэта адбылося сёння, то прывяло б да сапраўднага катаклізму для тэлекамунікацыйных прылад на Зямлі.

Каментары10

  • Сонца
    04.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • стары литвин
    04.12.2024
    до промышленной оптической электроники еще лет 20-30 наверно, а микроэлектроники все 50.
    им по-фигу на эти бури.
    надеюсь проскочим.. ))
  • Жвір
    04.12.2024
    Ды й хрэн зь імі, з тэлекамунікацыямі. Дастану дзедаў плуг з пуні, як каня запрэгчы я яшчэ памятаю, неяк выжыву. Затое ўсе сацсеткі ляснуць, і кампутарныя гульні накрыцца медным тазам, чалавецтва павернецца да нармальнага жыцьця, новыя пакаленьні вырастуць здаровымі, спыніцца гэтае татальнае ўмяшальніцтва ў прыватнае жыцьцё, збор асабістых дадзеных, ды махлярства ў інтэрнэткрамах... !!!

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу2

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Усе навіны →
Усе навіны

Расія ў найбліжэйшыя дні можа зноў ударыць «Арэшнікам» па Украіне2

У сірыйскай Латакіі спалілі труну з целам бацькі Башара Асада22

На «востраве педафілаў» у Вялікабрытаніі манахі згвалцілі больш за 50 дзяцей7

Сувязь 5G хутка прыйдзе ў Беларусь, але часу спатрэбіцца шмат1

Перад ударам «Арэшніка» па Дняпры кіраўніцтва Расіі эвакуявалася на Урал2

Ва Украіне выкрылі групу, якая зарабляла на дамоўных гульнях. Адзін з фігурантаў — футбаліст Арцём Мілеўскі3

Топ «дасягненняў» Лукашэнкі за апошні тэрмін21

Каля плошчы Бангалор у Мінску перакулілася фура з півам ВІДЭА1

Стала вядома, ці дазволіў пашпарт БНР яўрэйскай эмігрантцы даехаць у 1920-я гады да Амерыкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу2

Ціханоўская: Перапрызначэнне Лукашэнкі не мае ніякага ўплыву на маю далейшую працу

Галоўнае
Усе навіны →