Вайна3232

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў супольную прэс-канферэнцыю з федэральным канцлерам Германіі Олафам Шольцам, які сёння прыехаў з папярэдне не анансаваным візітам у Кіеў.

Скрыншот з відэа

Падчас прэс-канфэрэнцыі Зяленскі заявіў, што «каб скончыць вайну ў 2025 годзе, Украіна павінна быць мацнейшай», а таксама анансаваў новыя перастаноўкі ў камандаванні УСУ, каб «рухацца хутчэй»

Аднак жа рухацца хутчэй немагчыма без дзейнай падтрымкі заходніх саюзнікаў. «Украіна магла б паразіць больш вайсковых цэляў РФ, калі б Германія дала ёй ракеты Taurus», — падрэсліў Зяленскі.

Адказваючы на пытанне, на якія магчымыя саступкі можа пайсці Расія на патэнцыйных перамовах, украінскі прэзідэнт не быў дыпламатычным:

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары», — заявіў Уладзімір Зяленскі перад пачаткам свайго адказу. 

А ўжо пасля яго папрасіў прабачэння за недыпламатычную лексіку.

У сваю чаргу, Шольц заявіў, што ўжо ў снежні Германія перадасць Украіне шостую сістэму СПА IRIS-T, а таксама пускавыя ўстаноўкі для Patriot. Акрамя таго, Украіна атрымае самаходныя зенітныя ўстаноўкі Gepard і верталёты Sea King.

Пры гэтым нямецкі канцлер падкрэсліў, што Германія не аслабіць дапамогу, назваўшы «недапушчальнымі» абстрэлы расіянамі ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры.

Пра гэта ён, як сцвярджае, гаварыў і падчас нядаўняй размовы з Пуціным:

«Украіна мае сваё войска, свае Узброеныя сілы, і можа дасягнуць сваёй поўнай незалежнасці. Гэта азначае, што Расія павінна спыніць вайну і вывесці свае войскі. Я яму гэта выразна сказаў», — адзначыў Шольц.

Таксама ён расказаў пра размову з Пуціным у пачатку 2022 года і заявіў, што Расія «пачаць гэтую вайну вырашыла яшчэ за два гады да пачатку».

Каментары32

  • Вадя
    02.12.2024
    Квартал 95 из жизни не уходит. Бяда для страны
  • Мы белоруссы - мирные люзди
    02.12.2024
    Мир- это самое главное! Имперский реваншизм со стороны Украины, абсолютно неприемлем. Бывшее Крымское ханство было ей подарено, так же как и часть Белорусского Полесья. Кроме того, Беларусь в своё время лишилась Белостока, по итогам второй мировой, а земли Виленского края, Смоленск, Брянск и Чернигов, были включены в составе БНР как этнические беларуские земли. И что? Да и ладно! Это пошло нам на пользу! Даже если нам оставят территорию в границах 1923 года, 97% будет совершенно безразлично! Главное чтобы был мир и возможность говорить на том языке, на котором хотим! Это у белых русских в крови!
  • Квас
    02.12.2024
    Деду не скажут, чтоб не расстраивался. А то ж - орешники, вставания с колен, скрепы, хмурые брови, попы, а уважения нет.

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →