Вайна88

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

48 тысяч тэстаў ДНК для апазнання парэшткаў расійскіх вайскоўцаў здалі іх сваякі. Гэтыя звесткі намесніца міністра абароны Расіі агучыла на круглым стале ў Дзярждуме. Кіраўнік камітэта Дзярждумы па абароне папрасіў нідзе больш «гэтыя лічбы не агучваць» і прыбраць такую інфармацыю з дакументаў, піша Astra.

Ганна Цывілёва падчас Круглага стала. Скрыншот з відэа

Круглы стол Камітэта па працы, сацыяльнай палітыцы і справах ветэранаў на тэму «Заканадаўчае забеспячэнне мер сацыяльнай падтрымкі ўдзельнікаў СВА і членаў іх сем'яў (праблемы і шляхі іх вырашэння)» прайшоў у 10:00 раніцы паводле маскоўскага часу (аналагічны мінскаму) 26 лістапада.

Афіцыйна пра правядзенне круглага стала паведамляла расійскае Міністэрства абароны. Яго трансляцыя вялася на афіцыйным сайце Дзярждумы, але запісу трансляцыі на сайце не захавалася. Аднак жа яе паспеў запісаць адзін з чытачоў Astra.

На мерапрыемстве ў тым ліку выступала намесніца міністра абароны РФ і па сумяшчальніцтве нібыта стрыечная пляменніца Пуціна Ганна Цывілёва. Яна заявіла, што цяпер усе мужчыны, якія заключаюць кантракт з Мінабароны, здаюць тэсты ДНК. Гэтыя звесткі затым уносяцца ў базу МУС.

«Сваякоў ДНК мы таксама ўсё бяром, яны здаюць бясплатна, […] таксама ўносіцца ў базу. Усіх сваякоў, якія да нас звярнуліся — 48 тысяч», — паведаміла Цывілёва.

У адказ на гэта кіраўнік камітэта Дзярждумы па абароне Андрэй Картаполаў зрабіў ёй заўвагу:

«Калегі, пераканаўча вас прашу, гэтыя лічбы пра без вестак зніклых нідзе хай не фігуруюць. […] Гэта такая закрытая адчувальная інфармацыя. Калі будзем дакументы складаць выніковыя, таксама каб там гэтыя лічбы нідзе не плавалі».

Цывілева на гэта адказала: «Я назвала лічбы не зніклых, а зваротаў да нас. Многіх яны [сваякі] знойдуць. Таму гэтая лічба менавіта зваротаў, а не статыстыка».

Ідзе ў заяве Цывілёвай гаворка пра здачу ДНК 48 тысячамі сваякоў вайскоўцаў, якія зніклі без вестак, ці пра адзіную базу ДНК сваякоў вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў зоне баявых дзеянняў — невядома.

Аднак раней сваякі расійскіх вайскоўцаў скардзіліся, што бясплатна здаць ДНК можна было толькі пры наяўнасці ў байца афіцыйнага статусу «без вестак зніклы». Такая ж інфармацыя даецца ў чатах сваякоў вайскоўцаў.

Пры гэтым, праўда, на сайце іркуцкага ўпаўнаважанага па правах чалавека сказана, што ДНК можна здаць і без такога статусу.

«Пры наяўнасці паведамлення са статусам без вестак зніклага вайскоўца, атрыманага ў вайсковым камісарыяце, працэдуру адбору матэрыялу ДНК можа арганізаваць вайсковы камісарыят па месцы жыхарства кроўнага сваяка, пры адсутнасці названага статусу ДНК можна здаць праз вайсковы следчы аддзел СК Расіі па Іркуцкім гарнізоне».

Каментары8

  • Ваўкалак
    03.12.2024
    "Патерь нет!"
    Ва Украіну адпраўце ДНК, там яны хутка знойдуцца.
  • ДНК (дзе ногі, камбат?)
    03.12.2024
    Ад 48К наёмных забойцаў засталіся толькі аналізы? УСУ робіць гэты свет трошкі лепшым.
  • Навуковец
    04.12.2024
    Гэта тэсты на бацькоўства. гыгы

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Усе навіны →
Усе навіны

Урад вызначыўся, якой мае быць формула «справядлівага цэнаўтварэння»6

Ад хваробы Альцгеймера можа абараніць ксенон3

Для МНС стварылі новую машыну ФОТЫ5

Працадаўцы больш не хочуць выпускнікоў з эканамічнай адукацыяй2

Шрайбман: Адлігі не будзе, Лукашэнка — галоўны неперагортвальнік старонкі ў беларускім грамадстве13

Назвалі раёны Беларусі, неспрыяльныя для сельскай гаспадаркі. Іх 65 са 11811

Амерыканскі стартап плануе да 2028 года адрадзіць мамантаў2

Дональд Трамп запусціў уласную крыптавалюту8

У іспанскіх Пірэнеях адбылася аварыя лыжнага пад'ёмніка, дзясяткі пацярпелых1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі13

Таццяна Зарэцкая больш не эстонская стартаперка. Цяпер яна спрабуе стаць пасярэдніцай інвестараў у Саудаўскай Аравіі

Галоўнае
Усе навіны →