Грамадства1414

СК назваў імёны тых, хто скінуў выбухоўку на базу АМАПа ў Мінску ў 2021 годзе

Паводле версіі следства, да скідвання выбухоўкі на базу АМАП ва Уруччы датычныя былы амапавец Павел Кулажанка і былы вайсковец Віталь Пацехін. У краіне мужчын цяпер няма. Супраць іх заведзена спецыяльная вытворчасць, рыхтуецца завочны суд. 

Выбух на базе АМАП, паказаны ў сюжэце АНТ

Як піша СК, следствам устаноўлены выканаўца тэракта, арганізаванага 25 верасня 2021 года. Паводле АНТ, гэта Віталь Пацехін. Павел Кулажанка названы арганізатарам. 

Па матэрыялах справы, Віталь Пацехін «пры садзейнічанні недасведчаных кантрабандыстаў» перамясціў з Украіны дрон з вялікай грузападымальнасцю і на працягу некалькіх месяцаў вучыўся ім кіраваць. Паводле СК, у начны час на тэрыторыі свайго ўчастка ў Мінскім раёне ён таксама эксперыментаваў са складам запальнай сумесі. 

Да выканання плану Пацехін, паведамляе СК, прыступіў у ноч з 24 на 25 верасня.

«Ён загадзя падрыхтаваў шляхі адыходу з краіны і выкарыстоўваў меры канспірацыі, у тым ліку маскі і адзенне цёмных колераў без адметных прыкмет, пакінуў дома мабільны тэлефон, прыпаркаваў аўтамабіль у зацішным месцы, будучы ўпэўненым у сваёй ананімнасці і беспакаранасці», — піша СК.

З дапамогай беспілотніка, паведамляе следства, Пацехін скінуў дзве пяцілітровыя бутэлькі з запальнай сумессю на базу АМАП.

Якіх-небудзь значных пашкоджанняў выбухі базе не нанеслі. 

Пацехін жа здолеў уцячы за мяжу. 

Супраць Пацехіна і Кулажанкі заведзены крымінальныя справы па шматлікіх артыкулах, сярод якіх — акт тэрарызму, учынены арганізаванай групай; замах на акт тэрарызму, учыненага паўторна, арганізаванай групай; стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці, кіраўніцтва і ўдзел у такой арганізацыі; стварэнне, кіраўніцтва і ўдзел у арганізацыі, якая прызнана тэрарыстычнай; незаконны выраб, захоўванне і нашэнне прадмета, дзеянне якога заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў, учыненыя паўторна, групай асоб па папярэдняй змове і г.д. 

Следствам накладзены арышт на маёмасць абвінавачаных агульным коштам каля 240 тысяч беларускіх рублёў.

Каментары14

  • Старший матрас
    13.11.2024
    Очевидная брехня ,одни предположения.
  • Беларус з-пад Маладэчна
    13.11.2024
    Паша Кулажанка красаўчык. Яшчэ і ваюе ва Украіне зараз.
  • Анатоль Старкоў
    13.11.2024
    А хто напаў на беларускі народ, СК ведае? Народ ведае хто...

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →