Грамадства55

Бацька Марыі Калеснікавай расказаў, як была арганізавана сустрэча з дачкой

Відэа з Аляксандрам Калеснікавым з’явілася ў канале Рамана Пратасевіча. Размова адбывалася ў машыне па дарозе з Гомеля ў Мінск. 

 «Гэта была незабыўная цёплая сустрэча», — сказаў бацька Марыі.

Наконт здароўя дачкі ён адзначыў, што на момант сустрэчы Марыя «адчувала сябе бадзёрай, прыгожай». «І ў мяне не выклікаў нейкай боязі яе стан», — дадаў ён.

Што тычыцца іх гутарак сам насам, то тут, кажа Аляксандр Паўлавіч, найперш гаварылі пра сям’ю, сваякоў, сяброў.

«Ну і, вядома, мы не абышлі тэму цяперашняй сітуацыі, — не кажучы наўпрост, Калеснікаў намякнуў на пытанне памілавання палітвязняў і напісання прашэння Лукашэнку. — Я пастараўся данесці да яе тыя змены, якія адбываюцца, і расказаць пра акно магчымасцяў, якое адкрылася, дзякуючы чаму і адбылася наша сустрэча. Яна сказала, што будзе разважаць, будзе думаць.

Але зноў жа хачу паўтарыць, што я вельмі рады, што адбылася гэтая сустрэча. І што Маша выглядала прыгожай, добрай, усмешлівай. Я вельмі рады, што ўсё атрымалася».

Ён сказаў, што спадзяецца, што ў далейшым адбудзецца яшчэ больш змен, якія дазволяць быць бліжэй з Машай у зносінах.

«Я жадаю ўсім бацькам, якія ў такім жа становішчы, як і я, знаходзіць шляхі для таго, каб такія вось спатканні, такія сустрэчы сталі магчымымі. Для гэтага трэба шукаць дзверы, грукацца, і я думаю, усё атрымаецца», — туманна сказаў ён.

Пратасевіч жа дадаў, што Калеснікаў звяртаўся з просьбай дазволіць сустрэчу да Лукашэнкі. І відавочна, той дазволіў.

Учора, 12 лістапада, стала вядома, што Марыя Калеснікава сустрэлася з татам. Сустрэча Калеснікавых адбывалася ў турэмнай бальніцы. 

Апошні раз Марыя і яе тата бачыліся ў снежні 2022 года. 

23 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка заявіў карэспандэнту ВВС Стывену Розэнбергу, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў. 

Таксама Лукашэнка тады адказаў на пытанне пра магчымае памілаванне для Марыі. 

«У нас ёсць закон: чалавек усвядоміў сваю віну, ён звярнуўся да прэзідэнта (як і ў многіх іншых краінах) з просьбай аб памілаванні — ну што ж, мы разгледзім. Калі будзе такі зварот Калеснікавай, я абавязкова разгледжу», — сказаў Лукашэнка.

Марыя Калеснікава, асуджаная на 11 гадоў калоніі, адбывае пакаранне ў Гомельскай ПК-4. Апошні ліст ад яе родныя атрымалі 15 лютага 2023 года. Да Марыі ўвесь гэты час не мог трапіць адвакат, ёй забароненыя пасылкі. 

Каментары5

  • .
    13.11.2024
    Паглядзеў відэа. Дазвол або забарона сустрэч са сваякамі не ў кампетэнцыі т.зв. прэзідэнта. Пратасевіч гэта павінен ведаць, яго разважанні выглядаюць цынічна як
    "вы самі ўсё разумееце, трэба схіліцца перад дзедам".
    І ў сістэме закладнікамі не толькі палітвязні, але і іх сваякі. І яны павінны ўдзельнічаць у "відэа-дэманстрацыях пакорлівасці".
  • Антон
    13.11.2024
    Нелегитимный самозванец захватил в заложники всю страну..
    Маше здоровья и терпения!
  • Анатоль Старкоў
    13.11.2024
    Каб Захад, усе журналісты пачалі ціснуць, то ён бы прагнуўся. А так усім пофіг, такая яна дэмакратыя.

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ3

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт5

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →