Свет

Ля Вярхоўнага суда Бразіліі прагрымелі выбухі. Загінуў мужчына, які спрабаваў трапіць у будынак

У цэнтры Бразіліа каля будынка Вярхоўнага суда Бразіліі ў сераду прагрымелі выбухі. Суд быў эвакуяваны, на плошчы перад ім знайшлі цела мужчыны, піша Бі-бі-сі.

Фота: Eraldo Peres / AP

Першы выбух прагрымеў у багажніку аўтамабіля на паркоўцы, прылеглай да будынка суда, праз 20 секунд пачуўся другі выбух.

На плошчы перад будынкам было знойдзена цела мужчыны. Па даных уладаў, ён спрабаваў пранікнуць у Вярхоўны суд.

«Гэты грамадзянін падышоў да Федэральнага Вярхоўнага суда, паспрабаваў увайсці, не змог, і ля ўваходу адбыўся выбух», — паведаміла журналістам губернатар Бразіліа Селіна Леа.

Паводле папярэдніх звестак, загінулы таксама зладзіў першы выбух на паркоўцы.

Генпракурор краіны Хорхе Месіяс асудзіў напад і паабяцаў, што ўлады расследуюць інцыдэнт.

«Я рашуча асуджаю напады на Вярхоўны суд, — напісаў ён у сацсетцы X. — Мы павінны ведаць, што стаіць за гэтымі нападамі, і як мага хутчэй аднавіць мір і бяспеку».

Вярхоўны суд знаходзіцца ў цэнтры сталіцы побач з Нацыянальным Кангрэсам і Палацам Планалту — рабочай рэзідэнцыяй прэзідэнта Бразіліі.

У момант інцыдэнту ў будынку парламента праходзілі пленарныя пасяджэнні Палаты дэпутатаў і Сената.

Прэзідэнт Луіс Інасіу Лула да Сілва незадоўга да выбухаў пакінуў працоўны кабінет і ўвечары знаходзіўся ў Палацы Алварада, сваёй афіцыйнай рэзідэнцыі, якая таксама знаходзіцца непадалёк.

Каментары

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў8

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адзін сусветны аўтавытворца назваў памылкай стаўку на электрамабілі14

Беларусь пакідае адна з самых папулярных мабільных праграм для заняткаў спортам

Найлепшага футбаліста Беларусі-2021 разам з жонкай судзілі за пратэсты3

«Савушкаў прадукт» аб'явіў пра рэбрэндынг22

Ірына Леўшына заявіла, што застанецца ў Беларусі7

У Лукашэнкі заявілі, што Беларусь у Сірыі — не зацікаўлены гулец5

Прызначаны Асадам пасол Сірыі ў Расіі назваў ягоныя ўцёкі «ганебнымі і зневажальнымі»2

s13ru і «Письмо.бел» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі3

Штучны інтэлект ChatGPT o1 пачаў падманваць сваіх распрацоўшчыкаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў8

18-гадовая дзяўчына зняла відэа ў тыктоку, імаверна, пра свайго хлопца-міліцыянта — яе затрымалі за непавагу да органаў

Галоўнае
Усе навіны →