У 1994 пазнаёміўся з лагапедам, Арам Армінакавіч, прозьвішча не памятую. Раней з беларускай узяў шлюб, з'ехаў у Арменію, але вярнуўся з-за карабахскай вайны ў Беларусь. Практыкаваў тутака ды выкладаў у педагагічным, ПА-БЕЛАРУСКУ! Я, казаў, прыехаў у гэтую краіну, і яна мяне прыняла. Гісторыя, мова, людзі, чаму я павінен зьневажаць, таму па-беларуску. Час быў Адраджэньня, у школах амаль усе прадметы на роднай мове, нікому не карцела, што нехта з прыезджых нечага не зразумее. А потым прывялі да ўлады гісторыка, які вырашыў, што народ хоча ў СССР, і пачаў гэты план ажыцьцяўляць.
У Маскве замест памерлага беларускага святара па-беларуску служыць армянін