Свет11

У Белым доме прайшла сустрэча Трампа з Байдэнам ФОТАФАКТ

Дональд Трамп, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША, сустрэўся з дзейным прэзідэнтам Джо Байдэнам у Белым доме. Сустрэча абранага прэзідэнта з адыходзячым — даўняя традыцыя амерыканскага палітычнага жыцця.

Дональд Трамп, які перамог на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША, сустрэўся з дзейным прэзідэнтам Джо Байдэнам у Белым доме. Фота: AP Photo / Evan Vucci

Падчас сустрэчы Байдэн сказаў, што мае намер мірна перадаць уладу наступнаму прэзідэнту, а Трамп адказаў, што гэты працэс пройдзе «настолькі гладка, наколькі гэта магчыма», піша ВВС. 

«Спадар абраны прэзідэнт і былы прэзідэнт, Дональд, віншую! Мы хочам забяспечыць гладкую перадачу ўлады і зробім усё магчымае, каб у вас было ўсё неабходнае, — сказаў Байдэн Трампу. — Сёння мы зможам абмеркаваць некаторыя з гэтых пытанняў. Сардэчна запрашаем – і з вяртаннем!»

«Палітыка — суровая рэч, а свет наогул часта не вельмі прыемнае месца. Але сёння ён прыемны, і я гэта вельмі шаную», — сказаў Трамп, пасля чаго абодва палітыка паціснулі рукі.

Падчас перадвыбарнай кампаніі Трамп і Байдэн жорстка крытыкавалі адзін аднаго і апошні раз сустракаліся падчас дэбатаў у чэрвені. Неўзабаве пасля іх Байдэн выйшаў з гонкі на фоне асцярог адносна яго ўзросту і здольнасці выконваць абавязкі прэзідэнта.

Сустрэча абранага прэзідэнта з адыходзячым — даўняя традыцыя амерыканскага палітычнага жыцця.

Аднак пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, якія Трамп прайграў, але адмовіўся прызнаць паражэнне, такая сустрэча з Байдэнам не адбылася: тагачасны прэзідэнт адмовіўся яго запрасіць.

Каментары1

  • мудлы палітык
    15.11.2024
    "Аднак пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, якія Трамп прайграў, але адмовіўся прызнаць паражэнне, такая сустрэча з Байдэнам не адбылася: тагачасны прэзідэнт адмовіўся яго запрасіць."

    таксама крыўдлівы, як вусаты?

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, якога затрымалі на пратэстах у Грузіі, вызвалілі з СІЗА2

Оксфардскі слоўнік назваў словам года «засмечванне мозгу»

Галоўчанка патлумачыў, чаму падае беларускі рубель13

Трагічная сутычка на футбольным матчы ў Гвінеі забрала жыцці каля 100 чалавек

Светлавы аб'ект у выглядзе НЛА з'явіцца ў Мінску да навагодніх святаў

Паліцыя зноў разагнала акцыю ў цэнтры Тбілісі1

Бельгія стала першай краінай у свеце, якая прыраўняла работніц сэкс-індустрыі да звычайных працоўных

Джо Байдэн памілаваў свайго сына28

На тэрыторыі Польшчы пашкоджаны нафтаправод «Дружба»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным24

«На што павінна пайсці Расія? Пажадана на тры літары». На сустрэчы з Шольцам Зяленскі не быў дыпламатычным

Галоўнае
Усе навіны →