Статыстыка паказвае, што беларусы сталі купляць меней гарэлкі, але «прыраслі» ў іншых напоях, піша Мyfin.by.
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў інфармацыю аб продажы асобных тавараў у краіне ў 2022 годзе.
Летась арганізацыямі гандлю рэалізавана алкагольных напояў і піва на 5,2 млрд рублёў, што ў рознічным тавараабароце арганізацый гандлю склала 8,2%.
Продаж гарэлкі скараціўся на 0,8% у параўнанні з 2021 годам, піва — на 1%, вінаградных вінаў — на 7,7%, пладовых — на 9,5%, пеністых вінаў, уключаючы шампанскае — на 4,6%.
Затое павялічыўся продаж наступных алкагольных напояў:
— напоі слабаалкагольныя (+34,5%);
— лікёры і лікёра-гарэлачныя вырабы (+14,5%);
— каньяк, каньячныя напоі і брэндзі (+8,0%).
Каментары
Беларусы, чым больш ужываеце алкаголю, тым меньш надзеі на незалежнасьць і шчасьлівы будучыню. Набываючы алкаголь ты дапамагаеш купіць нейкаму чарговаму дзяльцу і чыноўніку новы Мэрсэдэс і зьнішчае сябе і сваю сям'ю!