Грамадства33

Беларусы папрасілі цалкам адмяніць папяровыя школьныя дзённікі. Мінадукацыі супраць

На партале «Зручны горад» з'явілася петыцыя: бацькі вучняў просяць цалкам адмяніць папяровыя школьныя дзённікі. Беларусы, якія падпісалі петыцыю, лічаць папяровы дзённік састарэлай практыкай. 

Актывісты просяць увесці абавязковае выкарыстанне ва ўсіх навучальных установах краіны электронных дзённікаў.

«На сённяшні дзень папяровыя дзённікі ўяўляюць сабой састарэлы інструмент, які не толькі нязручны, але і стварае дадатковыя цяжкасці для ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу», — гаворыцца ў петыцыі.

Міністэрства адукацыі дало на гэта адказ за подпісам намесніка міністра Аляксандра Кадлубая, піша Blizko.by.

У дакуменце сказана, што нарматыўнымі прававымі актамі Мінадукацыі толькі дапускаецца выкарыстанне электроннага дзённіка, а наяўнасць папяровага з'яўляецца абавязковым.

Таксама паведамляецца, што цяпер ідзе распрацоўка «Электроннай школы», якая ўключыць у сябе і сэрвіс электронных дзённікаў. І адно толькі пасля гэтага па ўзгадненні школы і бацькоў з'явіцца магчымасць выкарыстання толькі электронных або толькі папяровых дзённікаў.

Каментары3

  • Беларус
    11.10.2024
    Интересно, что это за такие родители? Может эти родители являются учредителями очередной it-конторы, которая хочет состричь денег из бюджета за т.н. электронный дневник? Вот уж где возможность нажиться аферистам.
  • Acab
    11.10.2024
    Намінальны атрымальнік "адукацыйнае" паслугі просіць крышачку зьмяніць яе форму. Пры гэты прасіць мусіць на нейкі дэвіянтны пэтыцыйны капыл, як бы кавы бяз цукру выпіць ў кавярні пэтыцыю складаць, а як прыслухаюцца - ўся кава стае несалодкай. А намінальны дыстрыбутар "паслугі" рагоча ў вочы і адмаўляе.

    Бюджэтны нібыта настаўнік - паслугач рэжыму
  • Маці
    11.10.2024
    Папяровыя дзённікі - гэта нешта замшэлае. Са смартфона і бацькі, і дзеці могуць бачыць і адзнакі, і заданні. Настаўніцы не патрэбны журнал. Усе ў праграмме.
    Тонну падручнікаў насіць таксама ня трэба. Усе можа быць у планшэце. У прыватных школах так і было. Пакуль дзяцей на вуліцу ня выкінулі.

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр9

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Усе навіны →
Усе навіны

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?28

Ці можна прадаць кватэру, за якую яшчэ не выплачаны крэдыт?

У Брытаніі словам года стала слова «brat»2

У суботу і нядзелю ў Мінску моцна зменяцца маршруты грамадскага транспарту3

У Кіраўскім раёне хлопец з пнеўматычнага пісталета трапіў у вока 15-гадовай дзяўчыне

Малпы ніколі не змогуць надрукаваць усяго Шэкспіра5

Вяскоўца з-пад Касцюковічаў вызвалілі па амністыі, а цяпер перадумалі. Кажуць, здаровы

Таксі ў Беларусі пачынаюць працаваць па новых правілах1

Андрэй Дзмітрыеў не бачыць сэнсу вылучаць дэмакратычных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах-20256

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр9

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Галоўнае
Усе навіны →