Грамадства66

«Налічылі 8 тысяч рублёў доўгу». Мужчына скардзіцца, што яго жонку-прадавачку прымушаюць выкупаць пратэрміноўку ў краме

Мужчына паспрабаваў заступіцца за жонку, якая паўгода працуе ў краме ў аграгарадку на Гомельшчыне. Ён пайшоў да яе кіраўніцтва з пытаннем: «Чаму мае дзеці павінны есці пратэрміноўку?» Пасля гэтага сітуацыя пагоршылася.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Карыстальнік тыктоку Раман падзяліўся непрыемнай гісторыяй, у якую трапіла яго жонка. Яна працавала ў краме аграгарадка Аздзеліна Гомельскага раёна.

— За паўгода працы маёй жонкі пратэрміноўку ні разу не вывозілі. Або перабівалі тэрміны і далей прадавалі, альбо на аўтакрамы вывозілі, здагадайцеся самі куды.

Мужчына сцвярджае, што аплачваць непрададзеную пратэрміноўку прымушаюць саміх прадаўцоў, вылічваючы з заробкаў.

@roman_dolbik #гомель#райпо#проссрочка#беспредел ♬ оригинальный звук - [Хранитель]

Праз шэсць месяцаў Раман стаміўся ад такой несправядлівасці і паехаў у Гомельскае райспажыўтаварыства, каб пагаварыць з кіраўніцтвам. У роліку мужчына трапляе да кіраўніцы ўчастку Таццяны Бызавай і пытае, чаму на яго жонку Вікторыю вешаюць пратэрміноўку. Супрацоўніца райспажыўтаварыства сцвярджае, што ніхто такога не робіць.

— Ёй сказалі праверыць цалкам краму на наяўнасць пратэрмінаванага тавару.

— Пратэрміноўка ўжо тыдзень ляжыць у яе ў падсобцы. Вы ўчора былі ў яе на месцы. Чаму не вырашылі пытанні з той пратэрміноўкай?

Суразмоўца адказвае, быццам прадавачка не паказала ёй той пратэрмінаваны тавар.

— То-бок смурод у краме ні пра што не кажа? — удакладняе Раман. — Смурод вільгаці і малака, якое там ужо ўзарванае стаіць. Вы ўчора ў яе былі. Чаму не вырашылі пытанне?

Супрацоўніца райспажыўтаварыства зноў кажа, што ёй ніхто нічога не паказаў.

 — У сэнсе ніхто не паказаў? — абураецца мужчына. — Вы ў кожную шчыліну зазіраеце, а малако ў падсобцы не ўбачылі?! І што нам рабіць з пратэрміноўкай, якую жонка цягае дадому? Чаму трое маіх маленькіх дзяцей вымушаны есці пратэрміноўку, якую вы на яе вешаеце?

Таццяна Бызава адмаўляецца абмяркоўваць гэтае пытанне з Раманам і кажа, што разбірацца будзе выключна з яго жонкай.

— Мне яна не прадаставіла ні спісу, нічога. Хачу працую, хачу не працую. Графік не выконвае…

Апошняй прэтэнзіяй Раман таксама вельмі абураны:

— Графік не выконвае? Я яе на працу вязу а 8-й, хаця яе працоўны дзень пачынаецца а 9-й. А ведаеце, чаму а 8-й? Бо вы не забяспечылі транспартам, каб яе завозілі ў тую глухую вёску.

Супрацоўніца райспажыўтаварыства пачынае расказваць, што ёсць рэйсавыя аўтобусы. Але Раман парыруе тым, што першы аўтобус у аграгарадок Аздзеліна ідзе а 6-й раніцы, а наступны ўжо а 12-й.

Раман удакладніў, што пасля размовы ў яго жонкі пачаліся непрыемнасці.

— Налічылі даўгоў з пратэрміноўкай, ужо ёсць і было выкінута амаль на 8 тысяч рублёў. Цяпер жонку адхілілі ад гандлю, пагражаюць судом, не аддаюць працоўную, не даюць працаваць і ў той жа момант яна працягвае быць матэрыяльна адказнай асобай.

У іншым роліку мужчына паказвае тую самую пратэрміноўку ў падсобцы.

@roman_dolbik #гомель#райпо#беспредел#санстанциябеларусь ♬ оригинальный звук - [Хранитель]

Раман упэўнены, што ў такой самай сітуацыі знаходзіцца шмат прадаўцоў і прапаноўвае ім далучыцца да групавога звароту ў пракуратуру.

Афіцыйнага каментара райспажыўтаварыства па гэтай сітуацыі не было.

Каментары6

  • Коля
    11.10.2024
    Прэзідэнт разбярэцца. Ён проста не ведае! Хаця...а можа, так і трэба?
  • Kotya
    11.10.2024
    Так это же гос структура. Тут проблемы будут скорее у жены и мужа, а не у райпо. Остальные продавцы выберут промолчать чтобы не остаться без работы с зп 600 руб в деревне.
  • Неее
    11.10.2024
    Гэта так не працуе. Гэта ж чыноўнікі! А якая галоўная мэта чыноўніка? Напісаць паперку і зняць з сябе адказнасць (і гэта ў любой краіне). Таму, каб не трапляць у такія сітуацыі жонка мела б пісаць дакладную на кожны выпадак пратэрміноўкі. І ўсё. У гэтым выпадку на яе не маглі б павесіць нічога. А цяпер заступайся - не заступайся - яна матэрыяльна адказная, таму, хутчэй за ўсё, справа безнадзейная. Хаця ўвогуле матэрыяльная адказнасць прадаўца - гэта булшыт, канечне - гэту практыку трэба выкараняць ці нанімаючы адміністратара ў кожную краму, ці плоцячы прадаўцу другую зарплату за адміністратыўную працу (улік тавару, прыёмка, спісанне....)...

У ЗША пачаўся падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 101 на 71

Светабнаўляецца

У ЗША пачаўся падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 101 на 71

Усе навіны →
Усе навіны

84-гадовая жанчына падавілася чырвонай ікрой і памерла

Ва Украіне самымі небяспечнымі для ворага аператарамі дронаў сталі геймеры3

У Мазырскім раёне сусед шуфлікам забіў пажылую пару і забраў 500 рублёў1

Калі стануць вядомыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у ЗША?3

Рэзка вырасла колькасць аўтобусаў і легкавікоў на польскай мяжы

Праз 70 гадоў насельніцтва Кітая можа скараціцца ўдвая. Як палітыка аднаго дзіцяці траўмавала мільёны жанчын10

21-гадовага курсанта МУС асудзілі да 15 гадоў калоніі12

Расія спрабавала зладзіць тэракты на авіярэйсах у Еўропе11

«Вырашылі прыдумаць нешта новае». У Гомелі бытавую хімію прадаюць на разліў з аўтаматаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У ЗША пачаўся падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 101 на 71

Светабнаўляецца

У ЗША пачаўся падлік галасоў. Трамп пакуль лідзіруе з вынікам 101 на 71

Галоўнае
Усе навіны →