Вайна33

28-гадовая ўкраінская журналістка Вікторыя Рошчына памерла ў расійскім палоне

Ва Украіне паведамілі пра смерць журналісткі Вікторыі Рошчынай падчас яе этапавання з Таганрога ў Маскву. Журналістку затрымалі летам 2023 года падчас падрыхтоўкі ёй рэпартажу на акупаваных расіянамі тэрыторыях.

Спачатку пра смерць Рошчынай паведаміў кіраўнік камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях свабоды слова Яраслаў Юрчышын. Паводле яго, паведамленне аб смерці атрымалі ад расійскіх уладаў яе бацькі. Пазней, аднак, ён выдаліў пост, напісаўшы, што інфармацыя патрабуе пацвярджэння.

Неўзабаве такое пацвярджэнне з'явілася:

«Мы правялі ўнутранае расследаванне і, на жаль, гэтая інфармацыя пацвердзілася», — паведаміў журналістам кіраўнік прэс-службы ўкраінскага Каардынацыйнага штаба па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі Пятро Яцэнка.

Ён дадаў, што пра абставіны гібелі Рошчынай «пакуль казаць рана».

Вікторыю Рошчыну расійскія вайскоўцы і сілавікі затрымлівалі два разы — у сакавіку 2022 года падчас паездкі з Бярдзянска ў Марыупаль (тады пасля 10 дзён арышту яе адпусцілі) і ў жніўні 2023 года, калі журналістка паехала праз Польшчу на падкантрольныя Расіі тэрыторыі Запарожскай вобласці для падрыхтоўкі рэпартажу.

Апошні раз яна выходзіла на сувязь 3 жніўня 2023 года. Мінабароны РФ пазней пацвердзіла, што яна была затрыманая, пры гэтым аб выстаўленні абвінавачванняў па якім-небудзь артыкуле расійскага Крымінальнага кодэкса было невядома.

Пры гэтым прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Украіны Андрэй Юсаў пасля атрымання інфармацыі пра смерць журналісткі паведаміў, што яна была ў спісах на адзін з найбліжэйшых абменаў палоннымі з Расіяй. Паводле ягоных слоў, Рошчына знаходзілася «ў адпаведных базах, рэестрах з украінскага боку».

«Каардынацыйны штаб рабіў усё магчымае, каб вярнуць яе дадому. Яе вяртанне было ўзгоднена і апошняя інфармацыя, якая вядомая, яе этапавалі ў «Лефортава» з мэтай падрыхтоўкі вяртання дадому», — заявіў Юсаў.

Калі менавіта павінен быў прайсці гэты абмен — ён гаварыць адмовіўся.

Вікторыя Рошчына рабіла свой апошні рэпартаж для выдання «Украінская праўда». Акрамя гэтага выдання, яна публікавала артыкулы ў «Громадське», «Радыё Свабода» і іншых украінскіх медыях.

Каментары3

  • рашызм - гэта камуна-нацызм
    10.10.2024
    чэкісцкія злыдні закатавалі чарговую ахвяру.
  • Зубр
    10.10.2024
    За гэтыя гады Рай поўніцца сапраўднымі людзьмі. Зараз д’яблы прыйдуць за іх забойцамі.

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

«Гродна Азот» пастаўляў свае ўгнаенні ва Украіну як нібыта туркменскія3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

«У СІЗА мы з мамай прыдумалі умоўны знак». Сын вядомай актывісткі Таццяны Канеўскай расказаў, што перажыў

Галоўнае
Усе навіны →