КДБ прызнаў ініцыятыву «Актыўным быць файна» «экстрэмісцкім фармаваннем»
Рашэнне было прынята 8 кастрычніка, а сёння МУС уключыла ініцыятыву ў спіс тых, хто мае дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Фарміраванне апісваецца як «група грамадзян, з ліку ініцыятывы «Актыўным быць файна» («АБФ»), галоўны офіс якой знаходзіцца ў Літве, а прадстаўніцтвы — у Польшчы, Украіне, Грузіі і Швецыі».
У спісе згадваецца Юлія Міцкевіч, а таксама ўключаны сайт ініцыятывы, яе старонкі ў сацыяльных сетках і акаўнты ў мэсенджарах.
Таксама сёння інтэрнэт-рэсурсы «Актыўным быць файна» былі занесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які вядзе Міністэрства інфармацыі.
Арганізацыя грамадзянскай і нефармальнай адукацыі АБФ была заснавана ў Беларусі ў 2015 годзе як вынік беларуска-шведскага праекта па папулярызацыі методыкі шведскіх (вучэбных) гурткоў, які пачаўся ў 2012 годзе. Да падзей 2020 года АБФ дзейнічала ў розных гарадах Беларусі, уключаючы ўсе абласныя цэнтры.
У 2021 годзе, як і большасць НДА, арганізацыя была прымусова ліквідавана і спыніла працу ў краіне, але аднавіла сваю дзейнасць у Літве, Польшчы і Грузіі.
Каментары