Свет55

У ЗША бушуе ўраган «Мілтан» ВІДЭА

Сабралі апошнія выявы таго, як выглядаюць наступствы стыхіі ў гарадах амерыканскай Фларыды. 

Ураган «Мілтан», які абрынуўся на амерыканскі штат Фларыда ў ноч з серады на чацверг, аказаўся менш магутным, чым быў яшчэ два-тры дні таму, спусціўшыся з пятай (самай максімальнай) катэгорыі магутнасці ветра да першай, паведамляе Нацыянальны цэнтр ЗША па назіранні за ўраганамі (NHC).

Тым не менш, «Мілтан» прынес з сабой моцныя тарнада і праліўныя дажджы, якія затапілі частку прыбярэжных гарадоў. Загінулі як мінімум сем чалавек, а тры мільёны будынкаў засталіся без электрычнасці, памедамляе Руская служба Бі-бі-сі.

Губернатар Фларыды Рон Дэсанціс папярэдзіў насельніцтва штата, што пагроза яшчэ не знікла канчаткова і што ў бліжэйшыя дні ўзровень вады будзе працягваць падымацца, а плошча затопленай тэрыторыі — павялічвацца.

Вось, як выглядаюць наступствы «Мілтана» у некаторых гарадах Фларыды. 

Кліруотэр, Фларыда, пасля урагану «Мілтан». Mike Stewart / AP
Выспа Ганна-Марыя, Фларыда. Фота: Rebecca Blackwell / AP
Кейп-Корал, Фларыда. Фота: Marta Lavandier / AP
Горад Пунта-Горда на ўзбярэжжы Фларыды пасля ўрагану «Мілтан». Фота: Joe Raedle / Getty Images
Пунта-Горда. Фота: Joe Raedle / Getty Images
Сэнт-Пітэрсберг, Фларыда. Фота: Spencer Platt / Getty Images

Каментары5

  • Дрын
    10.10.2024
    Insurance (ці як там яго?) усё пакрые.
  • 2НН
    10.10.2024
    Адно відэа з мінулага году. This video is from a tornado in Moss Point, Mississippi on June 19, 2023. It is not related to Hurricane Milton.
  • светкіно праўладнае газецёнко
    10.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы8

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі афрыканцаў падманам прымусілі будаваць беспілотнікі2

Міністр абароны Ізраіля паабяцаў, што атака на Іран будзе «смяротнай, дакладнай і нечаканай»4

Сіноптыкі анансавалі моцныя дажджы на пятніцу1

Мінск патанае ў густым тумане1

Беларуска выйграла конкурс «Місіс Сусвет 2024»12

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы8

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →