Вячорка пра момант, калі Лукашэнкі не стане: Ці расіяне паспрабуюць паставіць свайго чалавека, ці да ўлады прыйдзе Ціханоўская
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка даў інтэрв'ю чэшскаму выданню Forum24, у якім расказаў пра сваё бачанне будучых зменаў у Беларусі.
Вячорка не лічыць цяперашнюю сітуацыю драматычнай, але канстатуе, што «як нацыя мы знаходзімся ў закладніках у вайны і геапалітычнай сітуацыі»:
«Цяпер усё залежыць не толькі ад беларусаў. Калі мы гаворым пра мірныя перамовы ва Украіне, мы павінны патрабаваць вываду расійскіх войскаў не толькі з Украіны, але і з Беларусі. Гэта адзіны спосаб забяспечыць доўгатэрміновы мір».
Адносна ж таго, які сцэнарый зменаў найбольш нам пасуе, ён падкрэсліў:
«Мы хочам, каб пераход да ўлады адбыўся мірным шляхам. Мы мусім зрабіць усё, што ў нашых сілах, каб прадухіліць грамадзянскую вайну. Мы павінны зрабіць так, каб беларусы не ваявалі з беларусамі. Гэта самае галоўнае».
Што да наступнікаў цяперашняга дыктатара, то:
«Настане момант, калі Лукашэнка ўпадзе, знікне, будзе забіты, уцячэ ці нешта яшчэ. Застануцца толькі два варыянты: ці расіяне паспрабуюць паставіць на чале краіны свайго чалавека, ці да ўлады прыйдзе Ціханоўская. Яна — той чалавек з дэмакратычнага боку, які можа прэтэндаваць на ўладу».
Пры гэтым як вялікую перавагу ён ацэньвае тое, што ў беларусаў на гэтым этапе ёсць законнае прадстаўніцтва:
«Замежныя лідары называюць Святлану Ціханоўскую прэзідэнткай. За апошнія гады мы даказалі, што з'яўляемся надзейнымі партнёрамі. У нас ёсць афіцыйныя адносіны з ЗША, Вялікабрытаніяй і Еўрасаюзам, мы падпісалі мемарандум з Еўрапейскім парламентам. Гэта вялікі поспех».
Гэта нібыта адчувае і сам Лукашэнка, што прадвызначае ягоныя паводзіны:
«Лукашэнка псіхуе, ён нервуецца. Ён гаворыць пра Святлану Ціханоўскую, пра замежных партнёраў, пра Полк Кастуся Каліноўскага як пра свае самыя страшныя кашмары».
Франака Вячорку ўключылі ў спіс «тэрарыстаў»
Вячорка пракаментаваў словы Яшына пра тое, што Лукашэнка мяняе палітвязняў на дэталі для самалётаў
«Самае галоўнае цяпер — забяспечваць суб’ектнасць Беларусі». Франак Вячорка расказаў, ці ёсць стратэгія ў дэмсілаў і на што ўплывае Ціханоўская
«Калі б Захад затрымліваў лукашэнкаўскіх агентаў, мог бы быць абменны фонд». Вячорка — пра палітвязняў, кадравую цякучку ў Кабінеце, сітуацыю на мяжы і візы
Каментары