Спорт33

Беларускую спартоўку Ірыну Курачкіну патрабуюць адхіліць ад чэмпіянату свету

З 28 па 31 кастрычніка у сталіцы Албаніі Тыране мае адбыцца чэмпіянат свету па барацьбе. Беларусы і расіяне дапушчаныя да ўдзелу ў ім у нейтральным статусе, але адносна некаторых з іх узніклі пытанні.

З прапановай не дапускаць на міжнародныя спаборніцтвы шэраг спартоўцаў з Расіі і Беларусі выступіла Украіна. Міністр моладзі і спорту Украіны Мацвей Бедны і прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Вадзім Гутцайт паслалі адпаведныя звароты прэзідэнту Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасу Баху і кіраўніку Міжнароднай федэрацыі барацьбы Ненаду Лалавічу.

Украінскія чыноўнікі ў сваім звароце далі спасылкі на пасты спартсменаў у сацсетках з доказамі падтрымкі расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Сярод тых, каго імкнуцца адхіліць — беларуска Ірына Курачкіна. Акрамя яе, патрабуюць прыняць такія ж захады супраць некалькіх расіян.

Ірына Курачкіна трэніруецца ў спартыўным клубе МУС Беларусі. Сёлета ў лютым яна ўдзельнічала ў чэмпіянаце Еўропы ў Будапешце, дзе заваявала залаты медаль. А на Алімпійскія гульні ў Парыжы мела ліцэнзію, ды яе не дапусцілі з-за сувязі з беларускімі сілавымі структурамі.

Каментары3

  • Кабета Барцуха на АСтэроідзе
    11.10.2024
    Такая самая "спартоўка", як кабета хакэістка ці баксэрка.
  • Фізрук
    11.10.2024
    Лукашыстам і рашыстам не месца на еўрапейскіх спаборніцтвах, хай едуць на турнір у расейскі Мухасранск.
  • Грэбень
    11.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС20

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарду Бабарыку споўнілася 35 гадоў1

Мясаеды маюць больш шанцаў знайсці сабе пару — даследаванне4

Падчас мемарыяльных мерапрыемстваў у Аўшвіцы Ціханоўская сустрэлася з Чарльзам Кушнерам9

У Сумах шахед ударыў па шматпавярховіку: чатыры чалавекі загінулі, дзевяць параненых

Злодзей залез у кватэру праз дах, спусціўшыся ў кватэру праз паверх на вяроўцы

Трамп вышле студэнтаў, што падтрымалі напад ХАМАС на Ізраіль11

«Транзіт можа адбыцца толькі пад Колю». Латушка прапануе ўважліва сачыць за кар'ерай малодшага сына Лукашэнкі13

Жыхар Магілёва прадае 20-капеечную манету за 480 рублёў. У чым яе асаблівасць?2

Лідар групоўкі ХТШ Ахмед аль-Шараа абвешчаны часовым прэзідэнтам Сірыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС20

Карпенка не выключыў, што прэзідэнта будуць абіраць праз УНС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць