Грамадства44

Лукашэнка заняўся кукурузай

Аляксандр Лукашэнка сёння на Шклоўшчыне азнаёміўся з вынікамі эксперыменту па вырошчванні кукурузы розных сартоў, піша БелТА.

Фота: БелТА

Для эксперыменту на полі ААТ «Александрыйскае» сёлета высадзілі 12 сартоў кукурузы: па 6 айчыннай і замежнай селекцыі. Замежныя гатункі прызначаныя ў першую чаргу для вырошчвання на зерне, а айчынныя селекцыянеры заўсёды пераважна працавалі над сіласнымі гатункамі.

Па тэрмінах паспявання замежныя сарты больш раннія, ды і ўраджайнасць на зерне ў беларускіх хоць і добрая, але часам усё ж бывае ніжэй. У цэлым жа па гэтым кірунку селекцыя з кожным годам ідзе літаральна сямімільнымі крокамі. За апошнія 10 гадоў прадуктыўнасць гібрыдаў вырасла на чвэрць.

«Кукуруза нядрэнная ў нас, што там казаць. Але мы адстаем ад Захаду», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама падкрэсліў, што навукоўцы павінны даваць вынік, і гэта тычыцца не толькі кукурузы, а навуковай сферы ў цэлым.

«Гэта ў бліжэйшы час мы разбярэмся. Камісія цяпер па Акадэміі навук працуе. Я хачу зрабіць выснову па кадрах», — сказаў Лукашэнка.

Каментары4

  • SHOS
    11.10.2024
    Ён таксама падкрэсліў, што навукоўцы павінны даваць вынік, і гэта тычыцца не толькі кукурузы, а навуковай сферы ў цэлым.

    А от тебя какой вынік? Деятель...
  • А
    11.10.2024
    А чаму яны ўсе стаяць як абаср… ў портках зялёна-балотнага колеру?
  • Ученые
    11.10.2024
    Готовы работать в две смены!
    Обязуемся выдавать не менее двух центнеров научных работ за квартал с каждого квадратного метра столов! Общий валовый показатель статей в научных журналах доведем до двух миллионов кубометров (с учетом упаковки)
    Так же обеспечим все доведенные показатели по металлолому, макулатуре и массовым мероприятиям!

Пасля працяглага росту ў Беларусі прыкметна знізіўся попыт на нерухомасць. Чаму так адбываецца?5

Пасля працяглага росту ў Беларусі прыкметна знізіўся попыт на нерухомасць. Чаму так адбываецца?

Усе навіны →
Усе навіны

28-гадовая ўкраінская журналістка Вікторыя Рошчына памерла ў расійскім палоне5

Арменія можа выдаць Мінску аднаго з арыштаваных беларусаў4

Эвакуявалі разам з сям'ёй былога палітзняволенага Глеба Раманава6

«Тое, што хтосьці сядзіць за палітыку, з'яўляецца часткай пейзажу». Беларуска, якая наведала радзіму пасля доўгага перапынку, падзялілася ўражаннямі8

На святкаванні «Дажынак» у Капыльскім раёне вясковец напаў з «ружачкай» на старшыню калгаса4

Колькасць распачатых крымінальных спраў за «экстрэмісцкія злачынствы» — 19 тысяч1

У Расіі закрываюць бізнэс рэпера Сярогі1

Пазняк: Калеснікава — штучна раздзьмутая асоба, якая адзначылася інфантыльнымі паводзінамі і недалёкімі казаннямі283

Беларус з ЗША прыехаў у Беларусь. Яго затрымалі і судзяць па чатырох палітычных артыкулах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля працяглага росту ў Беларусі прыкметна знізіўся попыт на нерухомасць. Чаму так адбываецца?5

Пасля працяглага росту ў Беларусі прыкметна знізіўся попыт на нерухомасць. Чаму так адбываецца?

Галоўнае
Усе навіны →