Грамадства33

Папулярнаму дамену.io пагражае закрыццё

У пачатку кастрычніка ўрад Вялікабрытаніі абвясціў, што адмаўляецца ад суверэнітэту над архіпелагам Чагас у Індыйскім акіяне і перадае яго Маўрыкію. Такое рашэнне можа мець нечаканы эфект для інтэрнэту, паколькі пагражае існаванню дамена.io, піша Devby.io.

Дамен.io шырока выкарыстоўваецца тэхналагічнымі кампаніямі. Ён прывязаны да брытанскай тэрыторыі ў Індыйскім акіяне — заморскай тэрыторыі Вялікабрытаніі, якая складаецца з архіпелага Чагас. Як толькі будзе падпісана пагадненне паміж Вялікабрытаніяй і Маўрыкіем, тэрыторыя спыніць існаванне, а міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (ISO) павінна будзе выдаліць код краіны IO са сваёй спецыфікацыі.

Амерыканская арганізацыя IANA, якая рэгіструе дамены верхняга ўзроўню, выкарыстоўвае спецыфікацыю ISO і, па ідэі, рэгістрацыя новых даменаў у зоне.io павінна спыніцца. Аднак нават у самой IANA пакуль не ведаюць, які лёс чакае.io.

Віцэ-прэзідэнт IANA Services Кім Дэвіс у каментары Computerworld сказаў, што ёсць некалькі патэнцыйных выхадаў з сітуацыі.

Для пачатку трэба правесці кансультацыі з Маўрыкіем, але калі перамовы не скончацца поспехам, пачнецца працэс вываду дамена з выкарыстання, які зойме пяць гадоў. На працягу гэтага часу сайтам.io прыйдзецца перайсці на дамен-пераемнік або які-небудзь іншы дамен.

Каментары3

  • Тапаю хамячых
    11.10.2024
    А чым дамен .io такі адметны? Ніколі не разумеў
  • .
    11.10.2024
    io = input/output
    І проста гучыць. by, напрыклад, не вельмі (на мой густ).
  • надта папулярны
    12.10.2024
    Ой да ладна, дамен СССР да гэтага ніхто не прыбраў: .su (soviet union). Саўкафілы трымаюць сайты на ім.

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА16

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта я з’явіўся ў цэнтры Кіева, а не Пуцін». Байдэн падвёў міжнародныя вынікі свайго прэзідэнцкага тэрміну5

У Новай Баравой прадаюць кватэру па $5500 за метр. І гэта не памылка13

З чырвонай цаной атрымалася даражэй, чым са звычайнай. Мінчанка купіла шакаладкі і засмуцілася15

Ноччу ўкраінскія беспілотнікі атакавалі Тульскую, Саратаўскую, Арлоўскую, Растоўскую вобласці і Татарстан2

Кітай думае прадаць амерыканскі сегмент TikTok Ілану Маску2

Ветэрынара са Смілавічаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах. Яму пагражала да 12 гадоў калоніі

Паглядзіце, які прыгожы кот працуе ў МЗС Літвы і стаў сапраўднай зоркай ФОТА3

Ці праўда, што ў абменніках не прымаюць даляры старога ўзору?7

«Павінна стаяць калі і не ў першых, дык у шэрагах». Мукавозчык заклікаў творчую інтэлігенцыю публічна падтрымліваць рэпрэсіі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА16

Як цяпер выглядае палітзняволены Ігар Лосік ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →