Сілавікі затрымалі маці дваіх дзяцей з Мінска і былую ўдзельніцу арганізацыі «Моладзь БНФ». Відэа з яе ўдзелам апублікаваў праўладны канал.
На відэа затрыманая мінчанка распавядае, што ў 2007 годзе цікавілася беларускай мовай і культурай, была ўдзельніцай «Моладзі БНФ», але пазней пакінула арганізацыю.
Яна таксама згадвае, што ў 2020 годзе ўдзельнічала ў пратэстах, заклікала ў чатах перакрываць дарогі і абражала сілавікоў.
На відэа паказаны скрыншот перапіскі, дзе мінчанка піша, што з’яўлялася «старшынёй Фрунзенскага раёна Моладзі БНФ», і што яшчэ 11 гадоў таму на яе была заведзена справа. Яна таксама згадвае, што мае дваіх дзяцей.
Пакуль невядома, па якіх артыкулах затрымана мінчанка і ў якім становішчы яна цяпер знаходзіцца.
Каментары
Адныя закіднэпілі і змусілі казаць, гэтыя адцэнзуравалі і схавалі любага чытача ад непажаданай інфармацыі ( гэта ня значыць, што ўсё праўда, да чаго кабету змусілі гаварыль, але вы проста ў аблуду завялі чытача выбарачным пераказам)
А дзяржаба пачала спраўджаць ляяльнасьць, і сацыяльны рэйтынг такі нізкі вырахаваўся, што паводле загону - трымаць ў турме.
Але ад сябе хочацца дадаць, што ісьці ў дзяржсэктар - Д'ябал замест абяцанага золата гліняных асклепкаў падсуне (як ў згаданым выпадку). Але ражно замест цукеркі гэта толькі наступства, няхай і немінучае, калябарацыяў зь дзяржабай.
А вось на ўзроўні маральных вартасьцяў - дзяржава гэта гвалтоўны мэтад, і перш ніж зьвяртацца па яго, спытайцеся сябе, ці дзеля вас гвалт дзеля дасягненьня вашых мэтаў прымальны.