Свет11

На прэзідэнцкіх выбарах у Харватыі ніводны з кандыдатаў не здолеў набраць больш за 50% галасоў

Дзейны кіраўнік дзяржавы Зоран Міланавіч атрымаў 49% галасоў. Яго асноўны канкурэнт, прадстаўнік кіроўнай кансерватыўнай партыі Драган Прыморац, набраў 19,35%. Зараз яны сустрэнуцца ў другім туры 12 студзеня, піша Радыё Свабода.

Зоран Міланавіч. Фота: predsjednik.hr

Іншыя кандыдаты, якіх на выбарах было восем, не змаглі набраць больш за 10% галасоў.

Харватыя — парламенцкая рэспубліка, дзе большасць ключавых рашэнняў прымае прэм’ер-міністр, у той час як прэзідэнт выконвае функцыю галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі.

Міланавіч вядомы сваёй крытыкай ваеннай дапамогі Украіне. У прыватнасці, ён забараніў навучанне ўкраінскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Харватыі.

Прэм’ер-міністр Андрэй Пленкавіч называе яго «прарасійскім палітыкам» і сцвярджае, што Міланавіч «знішчае рэпутацыю Харватыі ў NATO і ЕС». У адказ на гэта прэзідэнт заяўляе, што імкнецца прадухіліць «удзел Харватыі ў непатрэбнай вайне» і што ва Украіне «супраць Расіі ваююць ЗША і NATO».

Драган Прыморац — педыятр, судовы эксперт, спецыяліст у галіне медыцынскай генетыкі і міністр навукі, адукацыі і спорту Харватыі ў 2003—2009 гадах.

На гэтых прэзідэнцкіх выбарах ён балатаваўся як незалежны кандыдат. Тым не менш, кансерватыўная партыя падтрымлівала яго кампанію, падчас якой Прыморац ускосна крытыкаваў папулізм Міланавіча.

Каментары1

  • Адстой
    30.12.2024
    Свет даўно паехаў кукухай, раз міланавічы перамагаюць у дэмакратычных краінах.

Пяць былых сілавікоў прасілі сваіх калег не быць залішне жорсткімі. Цяпер ім пагражаюць велізарныя тэрміны7

Пяць былых сілавікоў прасілі сваіх калег не быць залішне жорсткімі. Цяпер ім пагражаюць велізарныя тэрміны

Усе навіны →
Усе навіны

Яны пайшлі ад нас у 2024 годзе. Згадваем беларусаў, якіх мы страцілі14

Лукашэнка ў навагоднім звароце: «Змена пакаленняў завершыцца ў наступныя гады»28

Зяленскі ў навагоднім звароце: Я ўпэўнены, прыйдзе дзень, калі мы скажам «Жыве Беларусь!»23

Навагодні зварот Ціханоўскай быў спалучаны з відэаролікам пра жыццё адной сям'і33

У Беларусі, як і ў мінулым годзе, на пераднавагоднія хвіліны адключылі ютуб25

Пазняк звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай спыніць рэпрэсіі48

Раман Пратасевіч упершыню за месяц паказаўся людзям, але ў дзіўным выглядзе7

СПА Украіны расказала, колькі ракет і дронаў збіла за год5

Немаршанскі сад. Адкуль такая незвычайная назва ў новай станцыі метро?14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць былых сілавікоў прасілі сваіх калег не быць залішне жорсткімі. Цяпер ім пагражаюць велізарныя тэрміны7

Пяць былых сілавікоў прасілі сваіх калег не быць залішне жорсткімі. Цяпер ім пагражаюць велізарныя тэрміны

Галоўнае
Усе навіны →