На АНТ выйшла перадача «Наша жыццё», якая на гэты раз была прысвечаная тэме прэзідэнцкіх выбараў. Сярод гасцей была старшыня ТБМ Алена Анісім, якая ўжо абвясціла пра свой намер браць удзел у прэзідэнцкіх выбарах.
«У нас дэмакратычная краіна, і браць удзел можа кожны», — сказала Анісім. «Мне шкада жанчын, якія ідуць у палітыку», — адказаў на гэта старшыня «Белай Русі» Генадзь Давыдзька.
Цікава, што вядучы Дзмітрый Бачкоў згадаў пра вылучэнне Мікалая Статкевіча, праўда, не згадаў ягонага імя.
«Раней за Анісім пра свой намер балатавацца заявілі порнаакторка [Насця Рыбка — «НН»], якая хутка ўзяла самаадвод, а таксама былы зняволены, былы кандыдат з непагашанай судзімасцю. У дачыненні другога ўзнікае пытанне: ці ведаюць тыя, хто вылучае, што да стадыі рэгістрацыі ён, можа, і дойдзе, а яе дакладна не пройдзе па законе.
Тут тры шляхі: хайп, грошы ў выглядзе грантаў і ад пачатку кінуць цень на ўсю кампанію», — адзначыў Бачкоў.
У гэты час на экранах дэманстраваліся фатаздымкі Рыбкі і Статкевіча.
Каментары