Свет33

«Мы знаходзімся ў энергетычнай залежнасці». Манголія растлумачыла, чаму не арыштавала Пуціна

Прадстаўнік урада Манголіі заявіў, што краіна заўсёды трымалася нейтралітэту.

Фота: Пул №3

У мангольскім урадзе растлумачылі, чаму не сталі арыштоўваць Уладзіміра Пуціна па ордэры Міжнароднага крымінальнага суда.

Прадстаўнік урада Манголіі ў заяве для Politico патлумачыў, што краіна знаходзіцца ў пэўнай энергетычнай залежнасці.

«Манголія імпартуе 95% сваіх нафтапрадуктаў і больш за 20% электраэнергіі ад нашых бліжэйшых суседзяў. Гэтыя пастаўкі маюць вырашальнае значэнне для забеспячэння нашага існавання і існавання нашага народа», — адзначылі ва ўрадзе Манголіі.

Прадстаўнік мангольскіх уладаў таксама адзначыў, што краіна традыцыйна прытрымліваецца нейтралітэту.

«Манголія заўсёды прытрымлівалася палітыкі нейтралітэту ва ўсіх сваіх дыпламатычных адносінах, пра што сведчаць нашыя афіцыйныя заявы на сённяшні дзень», — гаворыцца ў заяве.

Геаграфічна Манголія заціснутая паміж Кітаем і Расіяй, таму вымушаная балансаваць паміж суседзямі, не адштурхоўваючы іх.

Пры гэтым Манголія ратыфікавала Рымскі статут і, згодна з яго палажэннямі, была абавязаная арыштаваць Уладзіміра Пуціна і перадаць яго суду ў Гаазе. Расійскі прэзідэнт прыбыў у краіну, якая падпісала Рымскі статут, упершыню пасля выдачы ордэра на ягоны арышт.

Каментары3

  • Янка
    03.09.2024
    Рымскі статут - гэта пра пераслед за злачынствы супраць чалавецтва. Нават распальванне агрэсыўнай вайны не лічыцца злачынствам супраць чалавецтва. Таму нейтральная Швейцарыя падпісала Статут. І блеянне пра "нейтралітэт" тут увогуле недарэчнае.
    Манголія мела магчымасці адмовіць Пуціну ў візіце, як гэта зрабіла Паўднёвая Афрыка. Любыя пагадненні маглі быць падпісаныя прадстаўніком Пуціна па даверанасці. Замест гэтага дзеючыя мангольскія ўлады вырашылі кінуць выклік МКС.
  • Галя з Камароўкі
    03.09.2024
    А ў Казахстане купіць ніяк? Вось Еўропа які год без расейскага газу абыходзіцца, дык той на самой справе няма дзе больш узяць. І пытанне на засыпку: а нахрэна Рымскі статут падпісвалі - вочкі не бачылі, што куповалы?
  • Андрусь
    03.09.2024
    Рымскі статут не пра нейтралітэт а пра выкананне яго ўмоў .
    Калі адмаўляецеся выканаць ордэр на арышт чаму тады падпісалі і ратыфакавалі?!
    Манголія павінна выйсці з гэтай дамовы альбо яе павінны выключыць .

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»7

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская павіншавала Трампа з перамогай на выбарах8

Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор'е на вялікія выходныя1

Былога намесніка дырэктара Гродзенскага тэатра асудзілі на чатыры гады

Уладзімір Зяленскі павіншаваў Дональда Трампа 12

У некаторых мінчукоў вада з крана можа стаць зялёнай

Расійскі знішчальнік пятага пакалення Су-57 высмеялі ў кітайскіх сацсетках10

Дональд Трамп абвясціў сваю перамогу на выбарах2

Рыбак з Рагачова злавіў у Дняпры «дагістарычнага шчупака»2

У Беларусь прыехаў акцёр Тыль Швайгер2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»7

«Нам по**й. Калі па руках не дадуць за незаконнае затрыманне, можам і бабулю разам з імі закрыць»

Галоўнае
Усе навіны →