Здарэнні44

У Бабруйску аўто правалілася пад асфальт ФОТЫ

Незвычайнае здарэнне з іншамаркай адбылося 1 верасня ў Бабруйску на вуліцы Сацыялістычнай.

Фота тут і далей: «Вячэрні Бабруйск»

Спачатку пад левым пярэднім колам Renault правалілася зямля і машына літаральна павісла над падземнай прорвай. Іншамарку спрабаваў адбуксіраваць іншы аўтамабіль, але пры буксіроўцы мінівен амаль цалкам сышоў пад зямлю, піша «Вячэрні Бабруйск».

Месца здарэння ачапілі.

Што стала прычынай, пакуль невядома. Звычайна грунт правальваецца пры разгерметызацыі падземных камунікацый. Падобныя выпадкі ў Бабруйску ўжо былі — на вуліцах Леніна і Гогаля.

Пазней машыну выцягнулі з ямы з дапамогай крана.

Каментары4

  • @
    01.09.2024
    І што самае сумнае - нават прабачэньня уладальнік не атрымае, не кажучы пра грашовую кампенсацыю
  • Acab
    01.09.2024
    І трактар надоечы шугануў ў падпол.
    Рагнарок, ня іначай.
  • Vik
    02.09.2024
    Падумаеш, ва Фларыдзе хаты цалкам так знікаюць. sinkhole завецца.

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі2

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Трое падлеткаў прадалі свае пашпартныя звесткі і атрымалі вялікія непрыемнасці

Прэм'ер Грэнландыі заявіў пра імкненне краіны да незалежнасці5

Сёння будуць мароз, снег і парывісты вецер

Памёр Гаральд Вольскі

Маладую беларуску асудзілі за наркотыкі на 9 гадоў. Калі выйшла з калоніі, зрабіла засвоены там навык справай жыцця13

Дыхаў у слухаўку, дасылаў паштоўкі са сваім пахам. Беларускі распавялі пра пераслед сталкераў2

Бондарава трыумфуе: у Палаце прадстаўнікоў Марзалюку ўсё ж нагадалі пра дэпутацкую этыку праз «шваль з Гродна»24

Найлепшыя фільмы «не для ўсіх» 2024 года. Што вы з гэтага глядзелі?

Старшыня Еўракамісіі злягла з цяжкай хваробай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі2

38-гадовага вайсковага лётчыка судзяць за абразу Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →