Прайшло лёсаванне Лігі чэмпіёнаў, якая сёлета пройдзе па новых правілах
Футбольная Ліга чэмпіёнаў сёлета стартуе па новых правілах, і цяпер стала вядома, хто з кім згуляе на першым этапе.
Мадрыдскі «Рэал», паводле вынікаў лёсавання, згуляе дома з дортмундскай «Барусіяй», «Міланам», «Зальцбургам» і «Штутгартам», у гасцях — з «Ліверпулем», «Аталантай», «Лілем» і французскім «Брэстам».
Хатнія супернікі «Барселоны» — «Баварыя», «Аталанта», швейцарскі «Янг Бойз» і «Брэст», гасцявыя матчы яна згуляе з «Барусіяй», «Бенфікай», белградскай «Црвенай Звездай» і «Манака».
«Манчэсцеру Сіці» ў якасці хатніх супернікаў дасталіся «Інтэр», «Бруге», «Феенаорд» і пражская «Спарта», гасцявых — «Пары-Сэн-Жэрмен», «Ювентус», лісабонскі «Спортынг» і «Зальцбург».
«Ліверпуль» згуляе дома з «Рэалам», леверкузэнскім «Баерам», «Лілем» і «Балонняй», а ў гасцях — з «Ляйпцыгам», «Міланам», ПСВ з Эйндховена і «Жыронай».
Урэшце, «Баварыя» мае ў раскладзе хатнія матчы з «Пары-Сэн-Жэрменам», «Бенфікай», заграбскім «Дынама» і браціслаўскім «Слованам», а гасцявыя — з «Барселонай», данецкім «Шахцёрам», «Феенордам» з Ратэрдама і брытанскай «Астан Вілай».
Супернікаў іншых клубаў можна даведацца з табліцы, чытаючы яе па гарызанталі.
Экс-дырэктар салігорскага «Шахцёра» атрымаў 6 гадоў калоніі, спецыяліст па працы з фанатамі — 7 гадоў
Кіраўніцтва расійскага футбольнага клуба паабяцалі расстраляць за адсутнасць выніку. А там гуляе чацвёра беларусаў
«Я не Месі — я лепшы за яго». Мадрыдскі «Рэал» падпісаў 12-гадовага беларускага футбаліста
Стадыён «Дынама» ладзіць рамантычныя вячэры на футбольным полі пад зорным небам
Каментары