Спорт11

Экс-дырэктар салігорскага «Шахцёра» атрымаў 6 гадоў калоніі, спецыяліст па працы з фанатамі — 7 гадоў

Аляксандра Марчанку і Яўгена Култаева-малодшага прызналі вінаватымі ў крадзяжах.

Аляксандр Марчанка. Фота: «Шахцёр»

Былы дырэктар футбольнага салігорскага «Шахцёра» Аляксандр Марчанка атрымаў шэсць гадоў калоніі. Яго прызналі вінаватым у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, гэта значыць па артыкуле 210 КК.

Яўген Култаеў-малодшы, які адказваў у клубе за працу з заўзятарамі, асуджаны да сямі гадоў пазбаўлення волі па тым самым артыкуле.

Як паведамляюць блізкія да сілавікоў каналы, расійскі грамадзянін Яўген Култаеў-старэйшы, які адказваў у «Шахцёры» за трансферы, знаходзіцца ў вышуку. Адзначаецца, што ён з'ехаў у Латвію.

Кіраўнікоў клуба абвінавачвалі ў махінацыях з трансферамі. Паводле даных следства,

у чэрвені 2021 года ў ФК «Шахцёр» з еўрапейскіх футбольных клубаў перайшоў шэраг спартсменаў. Выкарыстоўваючы звесткі аб названых трансферах у супрацьпраўных мэтах, абвінавачаныя ў жніўні 2021 года склалі і падпісалі дамовы, якія змяшчаюць загадзя недакладныя звесткі аб аказанні агенцкіх паслуг па забеспячэнні пераходу футбалістаў у гэты клуб.

У мэтах выканання названых фіктыўных дамоў на падкантрольны аднаму з абвінавачаных банкаўскі рахунак ад футбольнага клуба было пералічана больш за 200 тысяч беларускіх рублёў».

«Трыбуна» расказвала, што схему арганізаваў расійскі агент Яўген Култаеў-старэйшы. Ён аформіў ІП на юрыдычную асобу, праз якую атрымаў адкат за адзін з трансфераў. Крыніцы сцвярджалі, што ягоны сын Яўген Култаеў-малодшы, які працаваў у клубе афіцыйна, выступаў у схеме ў якасці кур'ера, аднак, мяркуючы па ўсім, стаў крайнім.

Праблемы ў «Шахцёра» пачаліся ў студзені 2023 года. Тады клуб абвінавацілі ва ўплыве на вынікі некалькіх матчаў у чэмпіёнскім сезоне-2022, у тым ліку шляхам подкупу. Тытула клуб у выніку пазбавілі, таксама ў «Шахцёра» адабралі 30 балаў у мінулым сезоне і 20 — у цяперашнім. Аднак затым высветлілася, што сілавікоў зацікавілі і фінансавыя аперацыі, якія праводзіла кіраўніцтва клуба і «шэры кардынал» — Яўген Култаеў-старэйшы, які на лаву падсудных не трапіў.

Каментары1

  • Sandro Mazzola
    29.08.2024
    Наконт крадзяжу сапраўды гэта рабілася даўно і па рознаму. Раней нікому спраў не было да гэтага.
    А пра подкуп і ўздзеянне на вынікі - брахня. Проста чэмпіён ня той, які цар пажадаў. Заатэхнік і сёлета зробіць таго, каго патрэбна. Гарадзенцам і багуслаўцам - не дрыгацца! А Шахцёр па сутнасці ўжо забілі.

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

Усе навіны →
Усе навіны

Самая пажылая птушка ў свеце, альбатросіха Уіздам адклала яйка на Гаваях. Ёй 74 гады1

Расія забараніла ўвоз мандарынаў з Абхазіі5

Эрдаган: мэта апазіцыі — Дамаск. Мы прапанавалі Асаду разам вызначыць будучыню Сірыі, але адказу не было4

Ва Украіне з'явілася новая ракета-дрон «Пекла»

Карпенка паабяцаў расказаць пра вынікі збору подпісаў на наступным тыдні7

Вярнуўся з вайны, уладкаваўся ў Варшаве, пасварыўся з усімі — і знік. Прыяцелі пра экс-каліноўца Максіма Ралько, якога затрымалі ў Беларусі19

Замежнікі скардзяцца — у беларускі ўніверсітэт не паступіш без пасярэднікаў2

Вальфовіч: У Лукашэнкі ёсць свой ядзерны чамаданчык і чырвоная кнопка17

Самалёт Пуціна ў Мінск суправаджалі два знішчальнікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

ГУБАЗіКу забаранілі публікаваць «пакаяльныя відэа». Цяпер яны выстаўляюць «пакаяльныя аўдыя»

Галоўнае
Усе навіны →