Вайна33

Былы баец ПВК «Вагнер» атрымаў 23 гады за забойства — і праз 8 дзён зноў пайшоў на вайну

Расійскія зняволеныя працягваюць пазбягаць пакаранняў за забойствы, а некаторыя зрабіць гэта могуць двойчы.

Ілюстрацыйнае фота AP

Так 29-гадовы экс-баец ПВК «Вагнер» Іван Расамахін, які пасля вяртання з вайны здзейсніў новае злачынства, зноў пазбег пакарання. Па даных адвакацкага праекта «Траўмапункт», 11 жніўня ён прыбыў у калонію ВК-1, але праз 8 дзён быў вызвалены, піша Baza.

Першы тэрмін Іван Расамахін атрымаў у 2020 годзе. За забойства і рабаванне суд прысудзіў яго да 14 гадоў калоніі. У калоніі ён падпісаў кантракт з ПВК і ў сакавіку 2023 года вярнуўся на волю. Усяго праз некалькі тыдняў Расамахін зноў здзейсніў злачынства: забіў 85-гадовую жыхарку Вяцкіх Палян і наздзекаваўся з цела. 

Справа атрымала шырокі грамадскі рэзананс. Мужчыну затрымалі, суд прысудзіў яго да 23 з паловай гадоў калоніі строгага рэжыму. Цяпер мужчына зноў адправіўся на вайну. Аднак ён усё яшчэ павінен выплаціць сваякам загінулай 2 млн рублёў (25 тысяч даляраў) у якасці кампенсацыі.

Каментары3

  • новая смута & 1917
    26.08.2024
    ГЭТА новая смута & 1917 . не можа такая імперыя доўга існаваць тут няма манаполіі на насілля ў цара , гвалтуй забівай заўтра зноў на волі, праз Украіну & чырвоны крыж ў Канаду ці яшчэ куды
  • Лапата
    26.08.2024
    гэта рузге міір, гэта путлераўская эліта
  • Тралолоеў
    26.08.2024
    Настаяшчы святарускі праваслаўны воін які зацята змагаецца з бездухоўна-сататанінскім калектыўным захадам

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?23

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША дазволяць Украіне выкарыстоўваць для ўдараў па Расіі замежную зброю, але не ракеты ATACMS — The Times8

Расійскую «Соту», якая мочыць Ціханоўскую, спансіруе алігарх Неўзлін36

Пасля летняй засухі ў Дунаі паказаліся затопленыя нямецкія караблі часоў Другой сусветнай вайны

Мінскі айцішнік прайграўся ў казіно і скраў у кампаніі 11 ноўтбукаў

Прэзідэнт Літвы заявіў, што не мае ілюзій адносна Беларусі18

У МАРГ расказалі, ці будуць уводзіць падатак на чаявыя афіцыянтам

Пуцін лічыць дазвол краін НАТА выкарыстоўваць дальнабойныя ракеты для ўдараў па Расіі іх прамым удзелам у вайне7

«Пячэнне «Экстрэмістка». Як нямецкая пісьменніца паказвае беларускія пратэсты1

У Беларусь прыляцеў дарадца іранскага лідара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?23

Беларуская блогерка працавала на расійскай апазіцыйнай фабрыцы ботаў, а пасля зліла дакументы?

Галоўнае
Усе навіны →