Вайна66

Зяленскі жартам паставіў Беларусь у прыклад краінам Захаду

«Пакуль што толькі Беларусь адзначылася збіццём расійскіх шахедаў».

Уладзімір Зяленскі Владимир Зеленский Volodymyr Zelenskyy
Уладзімір Зяленскі выступае на XX штогадовай сустрэчы Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі. Скрын відэа: V_Zelenskiy_official / YouTube

Выступаючы на XX штогадовай сустрэчы Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наракаў на саюзнікаў, што яны збіваюць іранскія ракеты ў небе на Блізкім Усходзе, але так і не прынялі рашэння аб супольным збіцці расійскіх ракет і іранскіх шахедаў над Украінай.

«Калі мы ўвесь час узнімаем гэта пытанне з нашымі партнёрамі, усе намагаюцца яго, калі шчыра, загаварыць. І баяцца нават сказаць: «Мы працуем над гэтым». Нават гэтых слоў баяцца. І гэта праўда. Пакуль толькі Беларусь адзначылася збіццём расійскіх шахедаў, — сказаў Зяленскі.

Апошнія словы выклікалі смех і апладысменты прысутных у зале.

«Я не думаў, што ў такім фармаце гэта будзе, і лічу, што гэта прыніжальна для моцнага дэмакратычнага свету», — дадаў прэзідэнт Украіны.

Каментары6

  • ккк
    13.09.2024
    А гэта ня жарт, дарэчы. Гэта старае і добрае супрацоўніцтва Лукі і Кіева. Прынамсі спроба Лукі зноў замірыцца, што выгодна і Зяленскаму. Для нас гэта чарговы намек, што аніякіх ПКК уваходзіць у Менск не будзе
  • Гы
    13.09.2024
    З гумарам у Зяленскага ўсё добра)
  • Паправачка
    13.09.2024
    ккк, расейскія беспілотнікі збілі беларускія вайскоўцы. А не Лукашэнка. Ён можа і супраць быў.

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»29

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Усе навіны →
Усе навіны

Успышка віруса Марбург можа перарасці ў новую пандэмію. Што гэта за хвароба?3

Чэргі з аўтобусаў на межах Беларусі зноў зніклі

Вельмі моцны пажар на нафтабазе ў Пермскім краі Расіі

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто20

На Нобелеўскую прэмію міру сёлета прэтэндуе 286 кандыдатаў

Вядучая Бі-бі-сі выпадкова адправіла пытанні Борысу Джонсану перад інтэрв'ю. Інтэрв'ю прыйшлося адмяніць1

Ганец з Ірана ехаў папярэдзіць Насралу, што Ізраіль збіраецца таго забіць. Абодва загінулі ў бункеры2

У чатах Калінкавічаў распаўсюджваецца ВІДЭА, якое зафіксавала падзенне беспілотніка12

«Я тупіў. І сумняваўся. І рваўся паміж некалькімі пачуццямі. І цяпер мне сорамна». Кранальнай гісторыяй падзяліўся беларускі святар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»29

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Галоўнае
Усе навіны →