Грамадства55

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь не дапусціць, каб яе ўцягнулі ў канфлікт ва Украіне

Кіраўнік беларускага МЗС таксама сказаў, што для Кітая і ўсіх краін «Пояса і шляху» Беларусь заўсёды будзе акном магчымасцяў у Еўропе.

Максім Рыжанкоў. Скрыншот відэа

Беларусь не дапусціць, каб яе ўцягнулі ў канфлікт ва Украіне, краіна будзе заставацца акном магчымасцяў у Еўропе для такіх краін як Кітай, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў на дзявятым саміце «Пояс і шлях» у Ганконгу, піша «Спутнік».

«Мы поўныя рашучасці не дапусціць уцягвання нашай краіны ў гэты канфлікт, і ў Беларусі ёсць цэлы арсенал інструментаў для гэтага», — заявіў Рыжанкоў. Пры гэтым ён асабліва падкрэсліў, што для Мінска ініцыятыва «Пояс і шлях» стала своеасаблівым «поясам бяспекі».

Паводле яго слоў, некаторыя сілы спрабуюць спекуляваць на ролі Беларусі як ключавога звяна ў сухапутным транзіце.

«Гучныя пагрозы ў адрас чыгуначнага транзіту паміж Кітаем і Еўропай рэгулярна гучаць, напрыклад, з Варшавы», — падкрэсліў ён.

Але, па словах міністра, «адказная палітыка Мінска і прагматызм саміх еўрапейцаў аказваюць сваё ўздзеянне».

«Чыгуначны транзіт па беларускім участку маршруту Кітай—Еўропа—Кітай імкліва расце і набліжаецца да гістарычнага максімуму», — сказаў Рыжанкоў.

Пры гэтым кіраўнік МЗС падкрэсліў, што з улікам украінскай сітуацыі, а таксама абмежаванняў у балтыйскіх краінах, Беларусь з'яўляецца адзіным сухапутным маршрутам у Еўропу.

Каментары5

  • Летуценнік
    12.09.2024
    Гвяздабол, То яны не могуць дагаварыць, чые шахеды збілі - нешта мову раптоўна адняло.
  • Сымон
    12.09.2024
    Рыжанкоў - калі ў табе праблемы са зрокам, то Беларусь ужо удзельнік вайны на баку расейскага агрэсара. З беларускай зямлі 24.02.22 пайшла навала на поўнач Украіны. На беларускай зямлі ўжо выбухаюць расейскія дроны. А больш актыўная вайна - толькі пытанне часу і ты на гэта дакладна не ўплываеш
  • Хэлоў рыжык
    12.09.2024
    Клоун

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы8

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі афрыканцаў падманам прымусілі будаваць беспілотнікі2

Міністр абароны Ізраіля паабяцаў, што атака на Іран будзе «смяротнай, дакладнай і нечаканай»4

Сіноптыкі анансавалі моцныя дажджы на пятніцу1

Мінск патанае ў густым тумане1

Беларуска выйграла конкурс «Місіс Сусвет 2024»12

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы8

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →