Падпалкоўніка міліцыі, які асудзіў гвалт у 2020 годзе, будуць завочна судзіць за «здраду дзяржаве»
Супрацоўнік Лідскага РУУС Юрый Махнач у 2020 годзе запісаў відэа, у якім распавёў пра збіццё затрыманых пратэстоўцаў, а затым звольніўся з органаў.
Былога супрацоўніка Лідскага РУУС, падпалкоўніка Юрыя Махнача будуць судзіць па артыкуле аб »здрадзе дзяржаве». Справу ў фармаце спецвытворчасці будзе разглядаць Гродзенскі абласны суд. Працэс пачнецца 23 верасня, піша «Гарадзенская Вясна».
Былому міліцыянту могуць прызначыць ад 7 да 15 гадоў калоніі. Падпалкоўнік знаходзіцца не ў Беларусі.
Юрый Махнач у жніўні 2020 года запісаў зварот да сілавікоў, дзе распавёў пра тое, як рыхтавалі праваахоўнікаў да выбараў, хто аддаваў загады аб жорсткіх разгонах, а таксама пра збіццё людзей у Лідзе. 19 жніўня 2020 года ён напісаў рапарт аб звальненні.
Неўзабаве Махнач з'ехаў з Беларусі ў Польшчу, баючыся пераследу.
Каментары