Аўто11

Кампаніі, якія займаюцца дастаўкай аўто з ЗША, прапрацоўваюць новы маршрут праз адну з краін Еўрасаюза

Пасля таго, як з 4 чэрвеня Літва пастрожыла правілы транзіту аўто са Штатаў у Беларусь, тысячы аўто захраслі ў порце Клайпеда. Кампаніі, якія займаюцца прыгонам машын са Штатаў, перанакіроўваюць грузы не толькі ў Грузію, але і ў іншыя порты Еўропы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Тры месяцы ў новых рэаліях

Да лета 2024 года літоўскі порт Клайпеда разглядаўся як безальтэрнатыўны варыянт на шляху дастаўкі тэхнікі з ЗША і Канады ў Беларусь, бо гэта самы блізкі порт да Беларусі. Адлегласць ад Клайпеды да Мінска — каля 500 км, да Гродна — менш за 400 км.

Але ўсё змянілася 4 чэрвеня 2024 года, калі літоўская мытня ўзмацніла кантроль за вывазам аўто, маладзейшых за 5 гадоў.

Цяпер Літва афармляе транзіт і выпускае ў Беларусь толькі тыя аўто з ЗША, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:

  • машыны з аб'ёмам рухавіка да 1,9 літра незалежна ад узросту аўто
  • старэйшыя за 5 гадоў аўто незалежна ад аб'ёму рухавіка 
  • электрамабілі і гібрыды, старэйшыя за 5 гадоў.

Аўто, маладзейшыя за 5 гадоў з аб'ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра, а таксама гібрыды і электрамабілі, з моманту выпуску якіх не прайшло 5 гадоў, Літва ў Беларусь не выпускае. Менавіта машыны з вышэйапісанай катэгорыі і захраслі ў порце Клайпеда.

Каб гэтыя аўто маглі трапіць у Беларусь, літоўская мытня патрабуе ад уласнікаў паказаць дэкларацыю ад вытворцы, дзе будзе пазначана, што вытворца аўто не супраць таго, каб выпушчаны імі аўтамабіль трапіў у Беларусь. Як паказвае практыка, атрымаць такую дэкларацыю немагчыма.

Тыя, хто займаецца экспартам аўто са Штатаў, хутка пераключыліся на Грузію. Новыя замовы разлічваюць з улікам дастаўкі праз грузінскі порт Поці. 

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ахвотным набыць машыны з аб'ёмам да 1,9 літра і старэйшыя за 5 гадоў прапануюць выбіраць: дастаўляць праз Літву або праз Грузію. Пры гэтым менеджары адразу папярэджваюць, што ў выпадку з дастаўкай праз Літву ніякіх гарантый, што машына даедзе да Беларусі, яны не даюць, бо ніхто не ведае, якія новыя патрабаванні могуць узнікнуць, пакуль машына будзе ў дарозе.

Дастаўка праз Грузію выходзіць на $1500-2000 даражэй, чым праз Літву. Плюс гэта мінімум дадатковы месяц чакання, бо машына робіць вялікі крук.

Германія замест Грузіі і Літвы

Таму прынамсі некаторыя кампаніі пачалі прапанаваць сваім кліентам дастаўку аўто са Штатаў у Беларусь праз нямецкі порт Брэмергафен.

Па цэнах гэта нешта сярэдняе паміж Літвой і Грузіяй. Па тэрмінах дастаўкі абяцаюць везці аўто не даўжэй, чым у выпадку з Клайпедай, бо судна з ЗША дабіраецца да Нямеччыны крыху хутчэй, чым да Літвы.

Менеджары запэўніваюць, што ў адрозненне ад Грузіі пры дастаўцы праз Германію не трэба выкарыстоўваць дадатковыя схематозы з дакументамі. Груз з нямецкага порта будзе афармляцца адразу на Беларусь.

Пасрэднікі прапануюць дастаўку праз Германію і тым заказчыкам, чые аўто цяпер без праблем афармляюць у Літве. На іх думку, лепей крыху пераплаціць за дастаўку, чым чакаць, пакуль літоўская мытня прыдумае новыя патрабаванні, якія нельга будзе выканаць.

Наколькі надзейным будзе новы маршрут?

Надзейнасць новага маршруту абгрунтоўваюць тым, што машыны беларусаў захраслі ў Клайпедзе не праз уведзеныя новыя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, а выключна праз унутраныя патрабаванні літоўскай мытні прадставіць дэкларацыю ад вытворцы, калі машыне не споўнілася 5 гадоў.

Кампаніі, якія займаюцца дастаўкай аўто са Штатаў, відавочна, спадзяюцца на тое, што нямецкая мытня не будзе ўводзіць нейкія ўласныя дадатковыя патрабаванні для афармлення транзіту. Але як будзе на практыцы, ніхто не ведае, бо наўрад ці нехта з пасрэднікаў ужо паспеў масава даставіць машыны са Штатаў у Беларусь праз Германію.

Каментары1

  • Біг піг
    12.09.2024
    Хай праз Месяц дастаўляюць свой аўтахлам. Там кітайцы ўжо пабудавалі перавалачную базу.

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах затапляе выезд на кальцавую2

Рыгора Азаронка запрасілі працаваць на «Беларусьфільм»16

Даляр абнавіў гадавы максімум1

У Беларусі пачалі збіраць кітайскія мікрааўтобусы раней невядомага нам брэнду. Што за яны і колькі каштуюць4

Пяцёра расіян загінулі пры ўзыходжанні на гару-людажэрку ў Гімалаях19

У пункце пропуску «Беняконі» могуць вырасці чэргі

СК паведаміў пра крымінальную справу на 45 чалавек13

«Мне пастаянна сніцца затрыманне». Гісторыя былой палітзняволенай Наталлі Кукішавай3

«Лаўлю на сабе позіркі людзей сталага ўзросту». Беларуска ў 32 гады наважылася хадзіць з кіем, які быў прапісаны ёй даўно6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго16

Борт Лукашэнкі з-за тэхнічных праблем вярнуўся ў Мінск без яго

Галоўнае
Усе навіны →