Міністр інфармацыі: У Беларусі пакуль не плануецца закрываць YouTube
Марат Маркаў заявіў, што праўладныя СМІ выдатна закрываюць сваю інфармацыйную прастору і дамінуюць на ёй.
Беларускія ўлады не плануюць закрываць сэрвіс відэахостынгу YouTube, заявіў міністр інфармацыі Беларусі Марат Маркаў. Пра гэта ён сказаў у чацвер на цырымоніі адкрыцця першага праўладнага беларускага мультымедыйнага партала Videobel.by, піша «Спутнік».
«Я б здзівіўся, калі б не задалі правакацыйнае пытанне. Мы не хочам забараніць YouTube. Пастаноўка пытання такая, на мой погляд, нават не зусім правільная», — заявіў Маркаў.
Паводле яго слоў, цяпер будуць выкарыстоўвацца ўсе інструменты, якія на сёння працуюць на карысць краіны.
«Як толькі мы адчуем пагрозу з боку любога пастаўшчыка паслугі, мы будзем адэкватна дзейнічаць. Адэкватна, суразмерна, дыпламатычна. Але сёння не стаіць задача», — падкрэсліў кіраўнік ведамства.
Міністр распавёў, што праўладныя СМІ выдатна закрываюць сваю інфармацыйную прастору і дамінуюць на ёй.
«Папулярныя дзяржаўныя СМІ за апошнія два гады, пра гэта сведчаць сацдаследаванні, практычна ў паўтара раза выраслі. Што нам давяраюць. Унутры мы забяспечваем інфармацыйную бяспеку. Задача — звонку данесці», — паведаміў міністр.
Пры гэта ён яшчэ раз запэўніў, што няма задачы нешта закрываць, але ўдакладніў: калі «на нас не будуць нападаць».
-
Вольга Карач атрымала нямецкую антываенную прэмію — разам з украінцам, які заклікае спыніць пастаўкі зброі Кіеву
-
Шэф ФСБ: КДБ Беларусі дапамог выявіць датычных да падрыхтоўкі замахаў на расійскіх афіцэраў
-
Дзвярнога майстра з Калінкавічаў будуць судзіць па 4 палітычных артыкулах. У сацсетках ён хваліць Пуціна і Кадырава
Каментары