Абубакар Хаслаханаў паспяхова пераадолеў 1/8 фіналу ў турніры па грэка-рымскай барацьбе
Беларус пасеяны тут пад высокім другім нумарам.
Беларускі барэц завяршыў паядынак супраць грузіна Роберта Кабліяшвілі датэрміновай перамогай (9:1)
У 1/4 фіналу Хаслаханаў пазмагаецца з Махамедам Габрам з Егіпта, паведамляе НАК Беларусі ў сваім тэлеграм-канале.
На Алімпіядзе ў Парыжы ў беларусаў тры медалі: золата батутыста Івана Літвіновіча, а таксама срэбра батутысткі Віялеты Бардзілоўскай і весляра Яўгена Залатога.
Каментары