Свет44

Сёння ў Алімпіядзе возьме ўдзел адзін прадстаўнік Беларусі. За кім сачыць сёння і заўтра?

6 жніўня на Champ-de-Mars Arena пачне выступ у грэка-рымскай барацьбе прадстаўнік беларускай каманды Абубакар Хаслаханаў (вагавая катэгорыя да 97 кг)

Абубакар Хаслаханаў (у чырвоным) перамагае суперніка з Расіі. Фота: НАК Беларусі

У катэгорыі 97 кг яго першым супернікам у 1/8 фіналу стане Роберт Кобліашвілі з Грузіі. Пачатак спаборніцтваў у 12.30. У 13:50 пройдзе чвэрцьфінал, увечары — паўфінал.

У сераду, 7 жніўня, пройдуць папярэднія заплывы на байдарках з удзелам Уладзіслава Крыўца (1000 метраў). Першы заплыў у 11:40. 1/4 фіналу ў 15:10.

Таксама ў сераду адбудуцца спаборніцтвы па таэквандо (Георгій Гурцыеў, да 58 кг). Выданне Sport Illustrated спрагназавала Георгію золата.

У чацвер, 8 жніўня, пройдуць заплывы на каноэ з удзелам Юліі Трушкінай (200 м).

Фінальныя заплывы на байдарках і каноэ адбудуцца ў суботу.

У беларусаў на Алімпіядзе — тры медалі: золата Івана Літвіновіча ў скачках на батуце, срэбра Віялеты Бардзілоўскай у скачках на батуце, і срэбра Яўгена Залатога ў акадэмічным веславанні.

Лідзіруе па медалях зборная ЗША — 79 медалёў (21 залаты, 30 срэбраных, 28 бронзавых), у Кітая — 53 (21+18+14), у Францыі — 47 (13+16+18).

Каментары4

  • Бацька Мінтай
    06.08.2024
    Ён зь Беларусі, але Беларусь (як краіну) ён не прадстаўляе.
  • Андрусь
    06.08.2024
    Бацька Мінтай, Вы ўпэўненыя, што ён з Беларусі? Ці яго Беларусь (яе дзяржапарат) купіла сабе дзеля медалёў?
  • Стакгольмскі сіндром
    06.08.2024
    Ані этнічна, ані культурна, Абубакар не беларус. І краіну ён не прадстаўляе, бо Беларусь не ўдзельнічае у Гульнях.

    Гэта такая праява стакгольмскага сіндрому, НН?

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады14

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне дзіця два месяцы крала цацкі з крамы. Яго маці хоча падаць у суд на прадаўцоў6

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў4

На мяжы затрымалі каля 20 дальнабойшчыкаў 5

Метэарыт упаў у Мінскай вобласці. Ахвотныя могуць далучыцца да пошукаў14

54-гадовага беларуса знайшлі мёртвым у Антальі4

Блогер, на якога пісала даносы Вольга Бондарава, апублікаваў сумесны здымак з Колем Лукашэнкам15

Пад Мінскам прадалі ўчастак за рэкордныя грошы

КНДР адказала Лукашэнку: ніякіх запрашэнняў яму не дасылалі, гэта ён дамагаецца сустрэчы31

Time змясціў на вокладку Трампа, які змятае дакументы ў Авальным кабінеце 3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады14

Кавід забраў у Беларусі 90 тысяч жыццяў, а не 7 тысяч, як сцвярджалі ўлады

Галоўнае
Усе навіны →