Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times
Паводле іншага апытання, віцэ-прэзідэнт ЗША Камала Харыс і кандыдат у прэзідэнты Дональд Трамп маюць амаль роўны ўзровень падтрымкі. Іх раздзяляе ўсяго 1%.
Паводле звестак даследавання NYT і Інстытута Siena College, за былога лідара ЗША гатовыя аддаць галасы 48% выбаршчыкаў, а за віцэ-прэзідэнта — 47%. Гаворка ідзе пра верагодных выбарцаў, піша NY Tymes.
Сярод зарэгістраваных сітуацыя адрозніваецца на два працэнтныя пункты: за Трампа гатовыя прагаласаваць 48% выбарцаў, за Харыс — 46%.
Выданне адзначае, што скараціць значную перавагу Трампа дапамагло, імаверна, хуткае перафарматаванне Дэмакратычнай кааліцыі. Як піша NYT, Харыс атрымала 93% падтрымкі ад дэмакратаў — роўна такую ж долю, якую Трамп атрымліваў ад рэспубліканцаў.
Харыс заявіла журналістам пра гатоўнасць да дэбатаў з Трампам. Другія дэбаты паміж прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам і Трампам павінны былі адбыцца 10 верасня на канале ABC News.
Але пасля выхаду кіраўніка дзяржавы з перадвыбарнай гонкі, Трамп палічыў за лепшае перанесці дэбаты на канал Fox News, які лічыцца да яго блізкім.
Ён выказаў гатоўнасць да дыскусіі і заявіў, што гатовы сустрэцца з Харыс не раз. Яна пакуль не адказала, ці будзе дэбатаваць з Трампам на Fox News.
Каментары