Эканоміка77

Золатавалютныя рэзервы Польшчы перавысілі рэкордныя $200 мільярдаў

А што з рэзервамі Расіі, Украіны і іншых краін?

Foreign exchange reserves Золатавалютныя рэзервы Золотовалютные резервы
Фота: Michael Steinberg / pexels.com

Золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Польшчы ў чэрвені гэтага года дасягнулі $209,5 мільярда. Гэта гістарычны рэкорд.

Прычым растуць як запасы валюты, так і золата. Па інфармацыі Нацбанка гэтай краіны, запасы золата склалі 377,4 тоны. За мінулы год было куплена прыкладна 130 тон.

Па словах прэзідэнта Нацбанка Польшчы, па запасах золата Польшча знаходзіцца на 15-м месцы ў свеце. Толькі цэнтральны банк Кітая за мінулы год набыў больш золата. У планах Польшчы павялічыць долю золата ў сваіх рэзервах да 20%. Чакаецца, што гэта адбудзецца да 2025 года.

Мэтанакіраваную палітыку па павелічэнні запасаў золата Нацбанк Польшчы праводзіць, пачынаючы з 2019 года. Яго прэзідэнт Адам Глапіньскі заўважае, што з той пары было куплена больш за 260 тон.

У якіх краін свету маюць найбольшыя золатавалютныя рэзервы?

Найбольшыя золатавалютныя рэзервы на канец 1 квартала 2024 года меў Кітай. Яны складалі $3,25 трыльёна.

На другім месцы знаходзіцца Японія ($1,29 трыльёна). Далей ішла маленькая Швейцарыя ($864 мільярды), ЗША ($811 мільярды) і Індыя ($652 мільярды).

На пятым месцы быў Тайвань, ЗВР якога складалі $598 мільярдаў, і гэта, дарэчы, на душу насельніцтва нашмат больш, чым у КНР.

У якіх краін найбольш золата ў рэзервах?

Па інфармацыі Сусветнай рады па золаце на канец першага квартала на першым месцы па запасах золата ў рэзервах (8133 тоны) былі ЗША.

За імі ішла Германія з запасам 3352 тоны і Італія, якая мела 2 452 тоны золата. Ад іх мала адстае Францыя з 2437 тонамі золата.

На пятым месцы знаходзілася Расія, якая назапасіла ў рэзервах 2333 тоны золата. 

За ёй ішоў Кітай з 2262 тонамі. У дзясятцы былі таксама Швейцарыя (1040), Японія (846), Індыя (822) і Нідэрланды (612).

Як паўплывала вайна на ЗВР Расіі?

Расія па аб'ёме сваіх ЗВР ($593 мільярды) на ліпень 2024 года займае восьмае месца ў свеце. Праўда, прыкладна $300 мільярдаў з іх заблакаваныя заходнімі банкамі.

Яе рэзервы былі на піку перад вайной ($643 мільярды на 18 лютага 2022 года).

За першы год вайны Расія страціла $65,7 мільярда, ці 10% сваіх ЗВР.

Якія ЗВР Беларусі?

Беларусь у чэрвені 2024 года мела ЗВР на $8,4 мільярда. З іх на манетарнае золата прыпадала амаль палова. Усяго ў Беларусі 54 тоны золата.

Свайго піку беларускія рэзервы дасягалі 1 студзеня 2020 года — перад кавідам і фальсіфікацыяй выбараў, калі яны складалі $9,4 мільярда. Калі ўлічыць, што за гэтыя 4 гады інфляцыя даляра склала 23%, то рэальнае падзенне беларускіх рэзерваў яшчэ большае.

Якія золатавалютныя рэзервы мае Украіна

Па інфармацыі сайта Minfin.com.ua, на канец чэрвеня ЗВР Украіны складалі $38 мільярдаў. Пры гэтым манетарнае золата ў іх займала толькі 5,3%. 

За першы год вайны ЗВР Украіны скараціліся амаль на 8%. Аднак ўжо ў наступным 2023 годзе выраслі на 42% і перавысілі $40 мільярдаў.

Каментары7

  • Австрияк
    25.07.2024
    Рэд. Дзякуй
  • Гольдштайн
    25.07.2024
    Золата - гэта ўвогуле беспантовы актыў. У выпадку шухера не здасі і не прадасі. Але ж заўсёды трэба ахоўваць.
  • Чаркашкварка
    25.07.2024
    Самае смешнае што рэзервы Украiны скарацiлiся менш а потым выраслi i нават яшчэ больш у параўнаннi з лукашысцкiм канцлагерам. Псiхiчна хворы ўцягнуў Беларусь у пуцiнскую вайну i пралiчыўся, недаябацька.

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой3

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой

Усе навіны →
Усе навіны

Пакістанец не змог пераехаць беларускую мяжу па пашпарце сябра-італьянца

У кастрычніку ў Мінску адкрыюць першы ў Беларусі храм Армянскай апостальскай царквы7

Зяленскі заклікаў завяршыць вайну да зімы8

Трамп пра словы Пуціна пра Харыс: Не ведаю, абразіў ён мяне ці аказаў мне паслугу3

Лукашэнку прэзентавалі нацыянальную канцэпцыю айчыннай гісторыі. «Аб'ектыўна і нічога не скажаючы»7

Беларуска апісала і сістэматызавала больш за 2 тысячы запісаў пра сны

Telegram не так зразумелі — ён не збіраецца мадэраваць прыватныя чаты

Ігар Стралкоў-Гіркін датэрмінова выходзіць з калоніі?4

Санкцыі прыносяць свой плён — продажы новых аўто ў Беларусі б'юць рэкорды8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой3

Ноччу ў Беларусь заляцелі восем дронаў. Адзін амаль дабраўся да мяжы з Літвой

Галоўнае
Усе навіны →